Навіны

“Бардаўскі Хрысціянскі хіт”

У чацьвер 28 студзеня 2010 году на сядзібе БНФ ў Менску адбудзецца канцэрт-прэзентацыя складанкі бардаўскіх спеваў “Бардаўскі Хрысціянскі хіт” - пятага дыска з серыі “Беларускі Хрысціянскі хіт”. Удзел у канцэрце возьмуць Кася Камоцкая, Эдуард Акулін, Алеся Унукоўская, Таццяна Беланогая, Алесь Камоцкі, Марыя Новікава, Андрэй Плясанаў, Алесь Наркевіч і іншыя.

 

Сядзіба БНФ. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

 

Тэлефон для кантактаў 8029-571-26-11 (Валерыя).

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 25 студзеня на вечар тэатра “АРТ.С” “Таццянін дзень”

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 25 студзеня на вечар тэатра “АРТ.С” “Таццянін дзень”. У канцэрце прымуць удзел вядомыя Таццяны: дырэктар Музея Багдановіча Таццяна Эдуардаўна Шэляговіч, паэткі Таццяна Сівец, Таццяна Будовіч, Таццяна Пратасевіч, бард Таццяна Беланогая, спявачкі Таццяна Грынеева (Матафонава)

Пачатак а 18.00 Уваход вольны.

15 студзеня 2010 года адбудзецца кватэрнік Тацьцяны Беланогай.

 

 

15 студзеня 2010 года адбудзецца кватэрнік Тацьцяны Беланогай. Пачатак а 19.00. Уваход 5000. На канцэрце будуць прадстаўлены карціны Тацьцяны Беланогай. Дадатковая інфармацыя па тэл. 8-029-567-24-41



7 студзеня 2010 г - Шчодры вечар!!!

7 студзеня 2010 г - Шчодры вечар.

 Вечарына-прэзентацыя першага нумара новага літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. У імпрэзе бяруць удзел: Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Алег Трусаў,    Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Рыгор Сітніца, Барыс Пятровіч, Настасся Кухарэнка, Віталь Рыжкоў, Наста Кудасава, Воля Чайкоўская, Лізавета Дамініка Панамарова…

Сваімі спевамі калядны вечар прыўкрасяць: Эдуард Акулін, Таццяна Беланогая, Алеся Сівохіна і Народны вакальны гурт “Пліса” пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі.

У казачны калядны вечар вас чакаюць прыемныя сюрпрызы і неспадзяванкі. Першым 10-ці гледачам – калядныя падарункі ад рэдакцыі часопіса “Верасень” і кампаніі “Будзьма беларусамі! На Каляды гасцям рады! Калі Беларусь шануеце, прыходзьце – не пашкадуеце!

 Вядучы вечарыны -- паэт і бард Эдуард Акулін.

 Чырвоны Касцёл.  Пачатак – у 18 гадзін. Уваход вольны.

 Імпрэза адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

 

Выступ Тацьцяны Беланогай на сядзібе ТБМ 20 сьнежня 2009

20 сьнежня на сядзібе Таварыства Беларускай Мовы (Менсквул. Румянцава 13) з 12:00 да 15:00 адбудзецца паседжаньне на тэму "Моладзь Таварыства беларускай мовы". Паседжанне завершыць выступ Тацьцяны Беланогай.

Выстава "Музычных карцінак" працягнецца да 19 снежня

Выстава "Музычных карцінак" Тацьцяны Беланогай у фальварку "Добрыя мыслі" працягнецца да 19 снежня. Запрашаем наведаць выставу!

Мінск, вул. Магілёўская, 12. Ст. м. "Інстытут Культуры"

19 сьнежня 2009 выступ Тацьцяны Беланогай у Віцебску


Кампанія “Будзьма”, Музычная гасцёўня і студэнцкая моладзевая ініцыятыва сардэчна запрашаюць Вас на канцэрт Таццяны Беланогай, які адбудзецца ў Віцебску. 

Канцэрт адбудзецца ў Музычнай гасцёўні ( г. Віцебск, Фрунзе,11 ), пачатак а 17:00.
Кошт квітка 1.500 бел. руб.

Будзем рады бачыць Вас!

Кліп "Мой голас чорны" удзельнічае ў "Кліп - марафоне"

Кліп Тацьцяны Беланогай "Мой голас чорны" удзельнічае ў "Кліп - марафоне"
Афіцыйна стартавала народнае галасаванне па кліпах.
Кліпы-намінанты размешчаны тут: http://www.netradio.by/blog/1043-2009-11-17-12-03-19.html
Пераход да галасавання адбываецца праз спасылку ўнізе старонкі.

 Прамая спасылка: http://www.netradio.by/vote.php

15 снежня ў фальварку “Добрыя мыслі” адбудзецца выступ барда Таццяны Беланогай з праграмай “Музычныя карцінкі”

15 снежня ў фальварку “Добрыя мыслі” адбудзецца выступ барда Таццяны Беланогай з праграмай “Музычныя карцінкі”. У праграме: старыя і новыя песні, выстава карцін Таццяны Беланогай. Пачатак 19.30. Квіткі 15 000.

 Кропкі продажу: фальварк “Добрыя мыслі”.

Даведкі: 8(029) 660-40-20, 8(017) 224-01-44. Адрас: Мінск, вул. Магілёўская, 12, ст.м.”Інстытут культуры”. Шчыра запрашаем!

 

 

 

 

 

Фестываль “OППA” у Варшаве

Мы сардэчна запрашаем Вас на фестываль “OППA” у Варшаве свята  песні, якое будзе доўжыцца некалькі дзён. З моманту свайго стварэння ў 1978 годзе OППA стаў адным з самых важных фестываляў спяванай паэзіі Польшчы. Больш падрабязна пра oppa.pl

26 лістапада, 2009 г. (чацвер), 19:00

Міжнародны Канцэрт – “Барды без межаў”
Выступаюць:
Dota Kehr (Германія), Tatiana Bielanohaja (Беларусь), Johan Meijer (Нідэрланды) i Andrzej Garczarek (Польшча)

Centrum Promocji Kultury Praga Południe