Альбомы
«Дзьвюхкроп'е» (2008)

Кружэлка стала вынікам цэлага года напружанай працы Тацьцяны: запісу, афармленьня і дапрацоўкі матэрыялу. Магчымасьць зрабіць альбом з дапамогай прафэсыяналаў Тацьцяна атрымала, дзякуючы сваёй перамозе ў Міжнародным Фестывалі Бардаў «OPPA 2006» (Польшча).