Альбомы
Адзінота ў лістападзе
Альбом: Пабачыць сьвет (2006)
Зноў…
Адзінота ў лістападзе.
Зноў…
Быццам цень выходжу з дому.
Сноў
Каляровых, летніх, сьветлых акварэль
Час спаліць у асеньняй праўдзе.
Дзень,
Бы стары, пануры, хворы
Паміраў.
Надыходзіла маўклівая імгла.
У соты раз на біс мне вецер нагадаў
На тое што
Прыпеў:
Адзінота ў лістападзе
Завітала ў мой дом.
І адзінота ў лістападзе
Завітала ў мой дом.
Я…
Я рыхтую свой апошні крок
У ноль;
І не веру, што знаёмы гэты боль
Тым, чые вочы, нібы лужы,
Тым, чые душы, нібы сьмецьце…
О, ім сьмешна ў лістападзе…