Альбомы

«Ніткі» (2010)

Ніткі

Альбом «Ніткі» Тацяна запісала ў 2010 годзе. Канцэпцыя альбому — паказаць нябачыя повязі паміж людзьмі ў межах сям’і, краіны, сусвету. На дыску аматары бардаўскай песні пазнаёмяцца з балладнымі песнямі Тацяны. Менавіта так можна ахарактэрызаваць новыя песні беларускай бард-спявачкі. На дыску змяшчаюцца пераклады тэкстаў песень на польскую і ангельскую мовы, кліп Настассі Маркавай «Да цябе» (2010). Таму калі ў Вас ёсць сябры з замежжа, дыск «Ніткі» будзе ім сапраўдным падарункам.

  1. «Вены каханьня»
  2. «Болей ня трэба»
  3. «Каменны горад»
  4. «Зьнітаваныя»
  5. «Сны»
  6. «Дождж і птах»
  7. «Малітва»
  8. «Горы»
  9. «Белае воблака (прысьвячаецца Алесю Адамовічу)»
  10. «Сэрца ў аўтобусе (прысьвячаецца Алесю Камоцкаму)»
  11. «Калі няма сьцяны»
  12. «На падваконьні кветка»
  13. «Зіма. Вакзал»
  14. «Я веру ў любоў»