Альбомы
1984
Альбом: Пабачыць сьвет (2006)
Год нараджэньня 1984 —
Крысы бягуць з карабля.
Год нараджэньня 1984 —
Іх можна зразумець.
Пакаленьне загнанае ў кут,
Пакаленьне дрыготнай зямлі,
Памкненьне разбураных сьцен,
Зьняважанага попелу.
Пакаленьне праклятае днём,
Пакаленьне распранутых душ,
Пакаленьне мірнага,
Але не сьвятога неба.
Год нараджэньня 1984 —
Крысы забіваюць сябе.
Год нараджэньня 1984 —
Іх можна зразумець.
Пакаленьне глядзіць у туман.
Пакаленьне забівае цьвікі.
Пакаленьне плюе, плюе, плюе, плюе…
Пакаленьне марыць паспаць,
Пакаленьне марыць узьляцець,
Пакаленьне марыць знайсьці сябе, сябе, сябе…