Альбомы
Беларускі рок-н-рол
Альбом: Пабачыць сьвет (2006)
О, жудаснае слова — «анідзе».
О, жудаснае слова — «аніхто».
Я перадаю прывітаньне таму,
Хто мае мае сваё слова.
Я перадаю прывітаньне таму,
Хто мае сваю мову.
О, жудасная вера ў лухту.
О, жудасная вера ў цішыню.
Мне бы паглядзець у твар таму,
Хто піша законы
І параўнаць з тварам таго,
Хто чалавек вясковы.
О, наш вечны запой.
О, наш танны напой.
П'яная вячэра манэкенаў, тосты без нагоды…
Ты кладзешся спаць, ты кладзешся спаць —
Ужо назаўсёды.
О, о дзе жа ты?!
О, о дзе жа ты?!
О, дзе жа просты герой новага слова?!
О, дзе жа ты просты герой цьвёрдае мовы?!..