Мой корань паляшуцкі. Тата – спадар Аляксей - з-пад Старадуба Бранскай вобласці, а маці – спадарыня Зоя - з-пад Жыткавіч Гомельскай вобласці. Бацькі пазнаёміліся ў Менску, калі былі студэнтамі. Нарадзілася я 24 чэрвеня 1984 году ў Менску, у роддоме №1 , што на Валадарскай. Тату па размеркаванню накіравалі ў Маладэчна. Тут я скончыла школу №6, любіла вандраваць і таму вырашыла паступаць на географа. У 2002 годзе стала студэнткай прыродазнаўчага факультэта педуніверсітэта імя Максіма Танка. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка ангельвкай мовы. Падчас вучобы удзельнічала ў бардаўскіх конкурсах. У 2004 годзе стала пераможцай конкурсу “Бардаўская восень” у Бельск – Падляшскім, у 2007 – пераможцай конкурсу “ОРРА-2006” у Варшаве. Перамога была б немагчыма без падтрымкі маіх сяброў, а дакладней Люды Асіпенка і Пётрака Дудановіча. Як сказана ў Яўгеніі Янішчац “ Дарога сцеліцца людзмі – не помню іншых “. Канешне, у Беларусі я маю шчырых сяброў і ўдзячна за іх Богу.
Брала ўдзел у конкурсах і фестывалях:
1. Фестываль “Зоркі Маладзечна”, г. Маладзечна (Беларусь), 02.05.2003, лаурэат у намінацыі вакальнага жанру старэйшай узроставай катэгорыі;
2. Фестываль “Бардаўская восень - 2004”, Бельск – Падляшскі (Польша), 23.10.2004, лаурэат фестывалю;
3. Міжнародны фестываль “ОППА - 2006”, Варшава (Польша), лаурэат фестывалю;
4. Удзельнічала ў фестывалі “Аршанская бітва”, 2006(Беларусь);
5. “Талькаўскі фестываль”, 2008 (Беларусь, вёска Талька, Магілёўская вобласць);
6. Удзел ў фестывалі беларускай культуры ва Уроцлаве (4-10.06.2007);
7. Удзел у тыдні беларускай культуры і мастацтва ў Варшаве (11-15.06.2008);
8. Удзел у тыдні беларускай культуры і мастацтва ў Кракаве (2008);
10. Разам з бардам з Польшчы Петрам Бакалем брала ўдзел у праекце “Познань бардаў” у Познані (2008);
11. Выступ ў межах фестывалю “Месяц аўтарскіх чытаньняў”у Брно (Чэхія, 03.07.2009)
12. У 2008 годзе брала ўдзел у “Sopot Bards Meeting - 2008”, які адбываўся ў Сопаце на знакамітай сцэне Лясной Оперы (Operze Leśnej)(Польшча);
Альбомы:
1. “Там, дзе мы” ( 2004 год);
2. “Пабачыць сьвет”(2006 год);
3. “Дзьвюхкроп’е”(2007);
4. "Ніткі" (2010)
Песні Тацяны Беланогай Вы знойдзеце:
http://realaudio.rferl.org/be/www-modul-BardySvabody/index.html - інтэрв’ю з праэкта «Барды Свабоды
Брала ўдзел ў музычных праэктах:
1. Чарнобыльскі вецер, складанка БМА group
2. Не заганяйся, складанка БМА group
3. Дні лятуць/Песьні з-за кратаў, складанка БМА group(Песні на вершы Новіка - Пяюна)
4. З крывіцкай сям'і, складана БМА group (песні на вершы Наталі Арсеневай)
5. Беларускі бардаўскі хрысціянскі хіт, 2010.
6. Cкладанка "ВЫБІRIGHT", кампіляцыя ВЫБІRIGHT 2010
7. Складанка "19 сняжынак праўды". кампіляцыя грамадскай кампаніі "Гавары праўду"
http://vkontakte.ru/club2334753 - суполка Тацьцяны Беланогай у кантакце Таццяна Беланогая з’яўляецца прадстаўніцай сучаснай бардаўскай песні Беларусі. У лірыцы звяртае ўвагу на ўнутраны свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі творчай душы – асноўныя тэмы творчасці. Таццяна з’яўляецца аўтарам музыкі і словаў. Таксама аўтар-выканаўца выконвае на ўласную музыку вершы такіх выбітных паэтаў як Максім Багдановіч, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Сыс, Данута Бічэль, Чэслаў Мілаш і іншых. Нарадзілася Таццяна 24 чэрвеня 1984 года ў Мінску. Потым бацькі пераехалі ў горад Маладзечна, які і з’яўляецца малой радзімай для Таццяны. У 2002 годзе скончыла сш № 6 г. Маладзечна. У тым жа годзе паступіла на прыродазнаўчы факультэт Педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, спецыяльнасць “Геаграфія. Біялогія”, які скончыла ў 2007 годзе. Атрымала дыплом настаўніка геаграфіі, біялогіі і англійскай мовы. Падчас вучобы ва ўніверсітэце актыўна прымала ўдзел ва універсітэцкім творчым жыцці. Тады ж Таццяна прымала ўдзел у конкурсе “Зоркі Маладзечна-2003”, і ў выніку стала пераможцай конкурсу. Увесну 2004 года запісала і выдыла свой першы аматарскі альбом “Там, дзе мы”, у які ўвайшлі 21 песня. Тады ж , у 2004 годзе стала пераможцай конкурсу беларускай бардаўскай песні “Бардаўская восень” у Бельск – Падляшскім (Польша). У 2006 г. запісала і выдыла свой другі альбом “Пабачыць сьвет”. У 2007 стала пераможцай міжнароднага конкурсу бардаў “ОППА-2006” у Варшаве. Дзякуючы гэтай перамозе з’явілася магчымасьць запісаць першы студыйны альбом “Дзьвюхкроп’е”, які быў прэзентаваны ў 2008 годзе ў Беларусі. У 2010 годзе выдала альбом “Ніткі”. Ідэя новага альбому - узаемазвязанасць і адказнасць кожнага за жыццё навокал. Таццяна Беланогая прымала ўдзел у днях культуры Беларусі, якія праходзілі ў Варшаве, Кракаве, Вроцлаве. Грала канцэрты ў Расіі, Германіі, Польшчы, Літве, Славакіі, Чэхі