Тацьцяна
20.04.2012 // 15:48
Юрка, дзякуй вялікі за цудоўны артыкул у газеце "Новы час", аўтарам якога ты з'яўляешся! Мне спадабаўся падыход да разгляду творчасці. Мы абавязкова павесім гэты нумар газеты на сайт.
Юрка, дзякуй вялікі за цудоўны артыкул у газеце "Новы час", аўтарам якога ты з'яўляешся! Мне спадабаўся падыход да разгляду творчасці. Мы абавязкова павесім гэты нумар газеты на сайт.
Таццяна, чаму гэта ў раздзеле "прэса" няма спасылкі на газету "Новы час" №28 ад 15.07.11? Там якраз вялікі артыкул пра тваю міласць "Песня Таццяны Беланогай". Што, не чытала? Глядзі ў архіве WWW.novychas.org
Вітаю! Дзякуй за добрыя словы! Увесь талент, які ў мяне ёсць ад Бога, стараюся аддаць слухачам. Прыходзьце на канцэрты! Буду радая бачыць Вас!
Вялікі дзякуй за вашую творчасць. Вы ствараеце цуды!
Апошняе выступленне у Доме Афіцэраў на прэзентацыі альманаху вельмі спадабалася!)
Курсант з Палесся.)
НЯБЁСЫ ТВАЁЙ ПРЫСУТНАСЬЦІ
Усьлед за сіверам гнанымі птушкамі
Пакідаю апрыклы ўтул –
У нябёсы Тваёй прысутнасьці
Напаўсьлеп апантаны брыду.
У разводдзі змроку паўночнага
Зорны Стан ратавальным мастом.
Стуль, дзе промні схаваныя ў похвы,
Я кірую наўпрост на яго.
Ад старое крыніцы здрабнелай,
Дзе купаны быў немаўлём,
Ад гмахоў адрываецца цела,
Нішчачы прыцягненьня закон.
Хай за пераадоленьня радасьць
Незьлічона змушае зямля
Цераз крок памыляцца і падаць,
Але зноў выпраўляюся ў шлях.
У сьвет без пярэйміцы Сьмерці
Безпадступны, бязьмежны, адкуль
Жнівень сыпле сваё насеньне
У расчыненых душаў ральлю.
І бязьлітасны да немагчымага
На прыступку раблюся бліжэй,
Вось амаль ужо перад вачыма.
Сэрца, дай мне прайсьці яшчэ!
Змоўчаў гадзіньнік змітрэнжаны –
Разгубіўся, ня скеміўшы што
Тут спрадвеку толькі цяперашні
Час люструе Тваю прыгажосьць.
Перад Брамаю неўміручасьці
Пакідаю апошні ўздых.
Я дабрыў, я сьвяткую заручыны
З Валадарствам нябёсаў Тваіх!
Мне цікава.
Аматараў бардаўскай песьні 10 лютага запрашае менскі Палац культуры БелТГ на вул. Уральскай, 3 (прыпынак ад ст.м. "Трактарны з-д") news.tut.by/kaleidoscope/273047.html
i вoсь яшчэ nn.by/index.php?c=ar&i=67523&c2=araddcompa#startcommentform
Пра намінацыі і прэміі. Адным даюць "Залатых Вялесаў" і "Драўляныя Пагонькі", а кагосьці нібы й няма. А вось пачытайце пра сучаснага пісьменьніка Кастуся Травеня, які не ўпісаўся ў аніякія мафіозныя кодлы новых літБрэжневаў, але бянтэжыць душы:
http://mbnf.info/index.php?option=com_content&view=article&id=750:2012-01-13-20-42-17&catid=4:all-news
Учора апоўначы прыехаў з фэста «Цуд на Каляды». Якое сьвята было! І найпрыемнейшае: дыскаў Вальжыны Цярэшчанкі ўсім жадаючым не хапіла, па 6-га Данчыка («Калядныя песьні») выдавец езьдзіў на склад двойчы, кружэлак «P.L.A.N.» таксама ня ўсім хапіла, Плясанаў падвозіў з дому. Бартосік, Акулін Галіч, Унукоўская, Беланогая – усе імпэтна прадаваліся. А вось па навінкі («Pomidor/off», «Partyzone», «IQ48″, «Pananieba», «Znich») фанаты-ныцікі з музычных сайтаў нават не пад’ехалі, а вось «Rokash» пайшоў увесь. Шкада, у Галіча дыскаў не было, але «Легенды Вялікага Княства’1″ ён штурхнуў у хатнія калекцыі. Імпэтна ішлі і Бартосік, Акулін, Унукоўская. А ў залі панавала неверагодная акустычная эўфарыя!!! Але ў кулуарах аматары музыкі прыгадвалі й мінулагоднія сьвяты Вайцюшкевіча ў тым жа Палацы Ветэранаў.
Аб этам гаварыт радыё, паказываіт тэлебачаньне. Вось, глядзіце самі - http://rock.aplus.by/poster/389-cud-na-kalyady.html
Адназначна, 7 студзеня трэба падцягвацца ў Палац ветэранаў, каб адчуць рэальны "Цуд на Каляды".
Прывітанне, шаноўныя сябры! Віншую Вас з Калядамі і Новым годам! Жадаю ініцыятывы, натхнення, плёну, кахання!
Taciana, nadykhodziac Kalady, dyk my usie vinšujem vas i žadajem tvorčykh pospiekhau. Žyvie Belaruś!
пасибо за красивые песни:Балюча, п`еса.
Насамрэч, прыязджайце ў Ліду. Чакаем)
Тацяна, прыязджайце ў Ліду, ато нам да гэтых вёсак, дзе вы гастраліруяце ніяк не дабрацца.
Усё мінае, усё зыходзіць… Колькі мы ўжо ні бачылісь………
Напэўна што хутка з’еду ў Чэхію… Відаць ня лёс спраўдзіць мрояў Бацькаўшчыны шчасьця, альбо я ня ёсьць патрэбны Бацькаўшчыне…
Шчыра дзякую за Твае Творы! яны прасякаюць дашчэнту й жывуць у сэрцы плёнам зьніча што гарыць ды сьцягам што лунае..!
Танюша!!! Жадаю табе посьпехаў, посьпехаў і зноў посьпехаў!!! Чакаю цябе ў апошнюю суботу сакавіка у БДПУ... Як звычайна, каля дэканату:))))))
Здравия Вам Татьяна! Вы настоящая!!! Ваши песни у меня в сердце!
Поздравляю с Праздниками и желаю счастья, здоровья, чистого,безоблачного неба над Вашей головой, вдохновения и успехов! Творите!
P.S. Отправил Вам на емайл скромную просьбу о приобретении Ваших дисков. Спасибо!
Дзякуй вялікі за віншаваньні! Я толькі вярнулася з Іркуцка, дзе Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры ім. Я. Д. Чэрскага ладзіла Каляды! Дзякуй Вам, сябры, вялікі за Салідарнасць і развіццё беларускай культуры за 6 тысяч кіламетраў ад Беларусі! Насамрэч, сапраўдныя пачуцці жывуць толькі ў сэрцы! Віншую ЎСІХ з Калядамі і Новым Годам! Будзьма разам! Будзьма беларусамі! Жадаю Веры ў Лепшае, Чалавечае, Высокае!
Дзякуй вялізны за цудоўныя песні! Няхай здзяйсняюцца ўсе вашыя мары ў новым годзе!