20 мая (нядзеля) ў бары "Йо-ма-Йо" (г. Мінск, ДК МТЗ, Даўгабродская 24. Ст.м.
"Трактарны Завод") адбудзецца творчая сустрэча з Тацьцянай Беланогай.
Пачатак 19.00.
Сяброўская размова, невялікі канцэрт, адказы на
пытанні, конкурс
на лепшае пытанне, цікавыя падарункі.
Уваход вольны
Паважанае панства! Выйшаў новы нумар цудоўнага дадатку да газеты “Новы час” “Літаратурная
Беларусь”. У ім вас чакае:
Літаратурна-грамадскае
жыццё красавіка;
"Свабодаўская"
гутарка Міхася Скоблы з прафесарам Іванам Лепешавым;
Вершы
Таццяны Беланогай;
"Гумар
быў ягоным крэда" (ДА 100-годдзя Леаніда Прокшы);
Яўген
Бяласін пра Алеся Разанава;
Старонкі
новай кнігі Алеся Жука;
Парцэлы
Алеся Макрацова;
Жыццё і творчасць Міхася Явара;
"Этна-марскія"
ўспаміны Паўла Ляхновіча;
Ала Сямёнава
пра Алеся Каско;
Кніжныя
агляды Наталлі Якавенка і Паўла Абрамовіча;
Літаратурныя
навіны замежжа.
Спампаваць новы нумар можна тут: № 68
http://lit-bel.org/assets/files/litbel_krasavik_2012.pdf
Шчыра дзякую Саюз
беларускіх пісьменнікаў за падтрымку і творчую супрацу!
29 красавіка у Маладзечне адбудзецца выступ барда Таццяны Беланогай і Алеся Наркевіча. Пачатак а 18 00. Адрас: вул. Чыстая, 26 (раён атэлье "Бярозка").Даведкі па тэл.: +375 33 602 19 74. Уваход вольны.
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
заклікае абараніць гонар і годнасць беларусаў Прыбайкалля.
Управа МГА “Згуртаванне
беларусаў свету “Бацькаўшчына” выказвае вялікую занепакоенасць з нагоды
крымінальнага пераследу Маладзёвага клуба “Крывічы” пры Іркуцкім таварыстве
беларускай культуры імя Яна Чэрскага і яго старшыні – Алега Рудакова і
звяртаецца па дапамогу ў адстойванні яго гонару і годнасці да беларусаў свету. Я
таксама далучаюся за закліку абараніць гонар і годнасць беларусаў Прыбайкалля.
У 2011 годзе я, Таццяна Беланогая, наведала Іркуцк і Іркуцкае таварыства
беларускай культуры імя Яна Чэрскага, дзе па запрашэнню старшыні таварыства
спадара Алега Рудакова грала калядны
канцэрт. Мяне сустрэлі вельмі шчырыя, прыгожыя людзі, шчырыя аматары
беларускіх народных песень. Тое, што адбываецца зараз, з’яўляецца памылкай. Я
спадзяюся на адэкватныя дзеянні праваахоўчых органаў і вырашэння ўсіх пытанняў.
http://zbsb.org/index.php?option=com_content&view=article&id=5863:2012-04-17-14-27-35&catid=1:2008-03-26-14-11-30&Itemid=107
24 красавіка адбудзецца канцэрт Таццяны Беланогай і Іллі Паплёўкі (гурт
“Абшар”) ў Мінску. Таццяна выканае вядомыя і новыя песні, песні з новага
альбома на вершы Яўгеніі Янішчыц, які зараз рыхтуе. Ілля Паплёўка падрыхтаваў
акустычную праграму сваіх песень. Шчыра запрашаем!
Адрэса: пр-т Незалежнасці, 131/1 (ст.м Усход. Клуб «Салтайм»).
Імпрэза ў кантакце http://vk.com/event37080840
Уваход 20 000 (папярэдне)
25 000 у дзень канцэрта на ўваходзе.
Калі прыходзіць вясна, хочацца спяваць!
У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 19 сакавіка а 19
00 адбудзецца канцэрт барда Таццяны Беланогай у пасёлку Зялёны Бор. Каб
стварыць чароўны вясновы настрой, у
праграме прагучаць лірычныя песні Таццяны, а таксама песні на вершы паэтаў –
Яўгеніі Янішчыц, Дануты Бічэль-Загнетавай, Людмілы Паўлікавай.
Адрас: Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, пасёлак Зялёны
Бор, вул. Сацыялістычная, 7. Уваход вольны! На канцэрце будуць разыграныя
памятныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Прыходзьце па добры настрой і вясновыя песні!
У дзень св. Патрыка ўсе хочуць быць ірландцамі. Запрашаем
на беларуска-ірландскі вечар у
варшаўскім клубе Wetlina. Вас чакае канцэрт беларускага барда Тацьцяны Беланогай.
http://www.youtube.com/watch?v=hHCiQXDAVAI&featur..
http://www.slmballada.home.pl/bielanohaja.htm
А пазней забава пад ірландзкую і беларускую музыку, і не толькі !
Прагучыць музыка да зялёнай раніцы ў выканані дыджэяў:
dj Wujek Axis & Wujek Ptak (PL) i dj
Poleszuuuk (BY).
Усё пачнецца ў 20:03 гадзін 17 сакавіка у клубе
Wetlina, які на вуліцы Wałbrzyskiej 11 непасрэдна каля выхаду з Мэтро Służew
кошт квітка - 10 злотых.
Супольны
праект прадстаўляе сабой калабарацыю культавага электроншчыка Улада Бубна з беларускімі літаратарамі.
Дэбютны міні-альбом быў названы проста і з густам “B-52”, – па
колькасці літаратурна-музычных інгрыдыентаў, якія ўвайшлі ў яго склад і былі як
след зміксаваны "бармэнам". Галасамі “B-52” сталі
Вольга Гапеева, Таццяна Беланогая і
Байсан. Каштуйце! Чытаць далей »
На беларускім
партале TUT.BY у перадачы с Яўгеніем Далгіх распавядаў пра творчасць і творчыя планы прадстаўнік
электроннай музычнай сцэны Улад Бубен. Інтэрв’ю можна паглядзець тут: http://news.tut.by/tv/275675.html#
25-26 лютага ў Менску адбудзецца міжнародны паэтычны фестываль “ВЕРШЫ НА АСФАЛЬЦЕ”, прысвечаны 75-годдзю Міхася Стральцова.
25 лютага, субота:
15.00-18.00 – згадкі Міхася Стральцова, чытанні беларускіх і замежных
паэтаў
канферэнц-заля Інстытут імя Гётэ ў Мінску (вул. Веры Харужай, 25/3);
19.00-22.00 – жаночы слэм
галерэя Ў (пр. Незалежнасці 37А)
26 лютага, нядзеля:
15.00-18.00 – чытанні беларускіх і замежных паэтаў, чытанні
паэтаў-перакладчыкаў
канферэнц-заля Інстытута Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3)
Уваход вольны. [Падрабязней]