Навіны

7 студзеня 2010 г - Шчодры вечар!!!

30.12.2009

7 студзеня 2010 г - Шчодры вечар.

Вечарына-прэзентацыя першага нумара новага літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. У імпрэзе бяруць удзел: Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Алег Трусаў,    Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Рыгор Сітніца, Барыс Пятровіч, Настасся Кухарэнка, Віталь Рыжкоў, Наста Кудасава, Воля Чайкоўская, Лізавета Дамініка Панамарова…

Сваімі спевамі калядны вечар прыўкрасяць: Эдуард Акулін, Таццяна Беланогая, Алеся Сівохіна і Народны вакальны гурт “Пліса” пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі.

У казачны калядны вечар вас чакаюць прыемныя сюрпрызы і неспадзяванкі. Першым 10-ці гледачам – калядныя падарункі ад рэдакцыі часопіса “Верасень” і кампаніі “Будзьма беларусамі! На Каляды гасцям рады! Калі Беларусь шануеце, прыходзьце – не пашкадуеце!

 Вядучы вечарыны -- паэт і бард Эдуард Акулін.

 Чырвоны Касцёл.  Пачатак – у 18 гадзін. Уваход вольны.

 Імпрэза адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”