Навіны

Паэтычна-акустычны канцэрт “Рытмы і рыфмы”

20 мая 2010 года (чацвер) у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) адбудзецца вечар сучаснай беларускай песні і паэзіі “Рытмы і рыфмы” з удзелам вядомых музыкантаў Таццяны Беланогай, Юрыя Несцярэнкі і Віктара Шалкевіча. Вядучы мерапрыемства — Мюр Фарыдовіч. Спецыяльны госць — пісьменніца Людміла Рублеўская. Пачатак у 19.00. Кошт квітка 15.000. Набыццё квіткоў праз касу тэатра, якая працуе штодзень з 14.00 да 19.00, тэл. +375 17 286 70 21, +375 17 334 60 08, або ў распаўсюдніка +375 29 560 77 93, +375 29 135 44 95.

Выйшаў дыск "Барды Свабоды"

Выйшаў дыск "Барды Свабоды". На гэтым дыску Вы зможаце пачуць творы і найцікавейшыя інтэрв’ю з бардамі Беларусі, у тым ліку і з Тацьцянай Беланогай. http://realaudio.rferl.org/be/www-modul-BardySvabody/index.html

Барды Маладзечна: Лявон Тышкевіч і Тацьцяна Беланогая

15 красавіка 2010 года ў Маладзечна адбудзецца канцэрт бардаў Лявона Тышкевіча і Тацьцяны Беланогай. Арганізатар: Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”. Месца: Маладзечна, Машэрава, 3. Пачатак 19.00. Уваход вольны. Тэлефон для даведак:+37529-770-56-18

У мінскім Палацы мастацтва 6 красавіка 2010 г. адбудзецца святочны вечар, прысвечаны 100-годдзю Барыса Кіта

6 красавіка ў мінскім Палацы мастацтва (вуліца Казлова, 3) адбудзецца святочны вечар, прысвечаны 100-годдзю выдатнага дзеяча беларускай эміграцыі, сусветна вядомага вучонага Барыса Кіта. Падчас вечара юбіляра павіншуюць акадэмік Радзім Гарэцкі, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, пісьменнікі Сяргей Законнікаў, Уладзімір Арлоў і Васіль Якавенка, старшыня аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя Барыса Кіта, а таксама галоўны рэдактар газеты "Народная воля" Іосіф Сярэдзіч. Давераная асоба юбіляра Лідзія Савік зачытаюць прывітанне ад Барыса Кіта, які жыве ў Германіі.

Пачатак мерапрыемства - у 17 гадзін.

У праграму вечара ўключаны выступленні бардаў Алеся Камоцкага і Тацяны Беланогай, а таксама заслужанага артыста Беларусі Віктара Скарабагатава.

 

3 красавіка 2010 году ў Jolly Roger Cafe пройдзе канцэрт «Вясновая акустыка»

3 красавіка ў Jolly Roger Cafe пройдзе канцэрт «Вясновая акустыка»
Для Вас граюць лепшыя акустычныя калектывы і выканаўцы.

Прымуць удзел:

-
Rahis
- Тацьцяна Беланогая
- Вольга Акуліч і
Werasen
-
Alta Mente
-
Re1ikt
-
Handmade

Кватэрнiк Тацьцяны Беланогай у Маладзечна

21 лютага 2010 а 16:00 адбудзецца дамашнi канцэрт Тацьцяны Беланогай у Маладзечна пад назвай "Голас ў бясконцай дарозе".

Квiткi можна будзе набыць, калі Вы патэлефануеце i дамовiцеся аб сустрэчы. Тэлефануйце, каб даведацца больш: 8-029-753-48-84
Вас чакае невялічкі сюрпрыз.
На кватэрніку будзе праходзіць збор рэчаў для дзіцячага дома (цацкі, адзенне, кнігі і г.д.).

Музычная вечарына “Любоў крылы над табой трымае” у Маладзечна

 16 лютага 2010 году Палац культуры Маладзечна і духоўна  - патрыятычнае  аб’яднанне “Светач”  запрашаюць на літаратурна – музычную  вечарыну  “Любоў крылы над табой трымае”. Прымаюць  удзел: студэнты маладзечанскага музычнага вучылішча, артысты Палацу культуры, артысты маладзёжнага музычнага тэатру, бард Тацяна Беланогая.

Даведкі: 8-017-67-77-2-93 (гарадзкі)

Пачатак 17.30

 

Уваход вольны

Канцэрт Тацьцяны Беланогай у Воршы

 

13 лютага 2010 г. (субота) у Воршы ў музеі Уладзіміра Караткевіча (вул. Леніна, 26) адбудзецца канцэрт Тацьцяны Беланогай. Пачатак 18.00

“Бардаўскі Хрысціянскі хіт”

У чацьвер 28 студзеня 2010 году на сядзібе БНФ ў Менску адбудзецца канцэрт-прэзентацыя складанкі бардаўскіх спеваў “Бардаўскі Хрысціянскі хіт” - пятага дыска з серыі “Беларускі Хрысціянскі хіт”. Удзел у канцэрце возьмуць Кася Камоцкая, Эдуард Акулін, Алеся Унукоўская, Таццяна Беланогая, Алесь Камоцкі, Марыя Новікава, Андрэй Плясанаў, Алесь Наркевіч і іншыя.

 

Сядзіба БНФ. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

 

Тэлефон для кантактаў 8029-571-26-11 (Валерыя).

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 25 студзеня на вечар тэатра “АРТ.С” “Таццянін дзень”

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 25 студзеня на вечар тэатра “АРТ.С” “Таццянін дзень”. У канцэрце прымуць удзел вядомыя Таццяны: дырэктар Музея Багдановіча Таццяна Эдуардаўна Шэляговіч, паэткі Таццяна Сівец, Таццяна Будовіч, Таццяна Пратасевіч, бард Таццяна Беланогая, спявачкі Таццяна Грынеева (Матафонава)

Пачатак а 18.00 Уваход вольны.