“Бардаўскі Хрысціянскі хіт”
22.01.2010
У чацьвер 28 студзеня 2010 году на сядзібе БНФ ў Менску адбудзецца канцэрт-прэзентацыя складанкі бардаўскіх спеваў “Бардаўскі Хрысціянскі хіт” - пятага дыска з серыі “Беларускі Хрысціянскі хіт”. Удзел у канцэрце возьмуць Кася Камоцкая, Эдуард Акулін, Алеся Унукоўская, Таццяна Беланогая, Алесь Камоцкі, Марыя Новікава, Андрэй Плясанаў, Алесь Наркевіч і іншыя.
Пачатак у 19.00. Уваход вольны.
Тэлефон для кантактаў 8029-571-26-11 (Валерыя).