Чарговы тур на «Тузіне Гітоў»
20.04.2008
У 15-ым туры гіт-параду «Тузін Гітоў» песьня Тацьцяны Беланогай «Белая птушка» заняла толькі восьмае месца, затое экспэрт туру — дырэктар Першага Альтэрнатыўнага Тэлеканалу A-ONE ў Беларусі Алег Скарабагаты — выказаў прыемныя словы ў адрас песьні:
Прыйшлася да спадобы і «Белая птушка» Тацьцяны Беланогай. Хацелася б, каб яна пайшла ў народ, не стае такой музыкі масам. Музыкам – асаблівая падзяка.