Навіны

Фан-клюб беларускага року “Будзьма свабоднымі” запрашае ў Гародню

25.04.2009

29 красавіка (серада) Фан-клюб беларускага року “Будзьма свабоднымі” запрашае ў Гародню на сустрэчу з аўтарамі кнігі “222 альбомы беларускага року” Вітаўтам Мартыненкам і Анатолем Мяльгуём . У імпрэзе разам з абодвума аўтарамі нацыянальнай музычнай энцыклапедыі бярэ ўдзел і папулярная бард-рок сьпявачка Тацяна Беланогая, якая прадставіць свой апошні альбом "Дзьвюхкроп'е" і новыя песьні. Сустрэча пройдзе па адрасу: Гародня, Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы). Уваход вольны! Пачатак у 18.30. Даведкі праз тэл. 649 08 88.