Навіны

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 25 студзеня на вечар тэатра “АРТ.С” “Таццянін дзень”

22.01.2010

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 25 студзеня на вечар тэатра “АРТ.С” “Таццянін дзень”. У канцэрце прымуць удзел вядомыя Таццяны: дырэктар Музея Багдановіча Таццяна Эдуардаўна Шэляговіч, паэткі Таццяна Сівец, Таццяна Будовіч, Таццяна Пратасевіч, бард Таццяна Беланогая, спявачкі Таццяна Грынеева (Матафонава)

Пачатак а 18.00 Уваход вольны.