Навіны

M&M пра творчасьць Тацьцяны Беланогай

15.05.2008

Альбом маладэчанскай сьпявачкі Тацьцяны Беланогай «Дзьвюхкроп'е», які пасьля ейнай перамогі ў прэстыжным эўрапейскім конкурсе выдала нядаўна варшаўская фірма «DigiPres», працягвае прывабліваць увагу прэсы й на Радзіме. Зьмястоўныя рэцэнзыі апублікавалі сайт «Наша Беларусь» (20.03.2008), «Краязнаўчая ґазэта» №14 (11.04.2008), «Товарищ» №18 (15.05.2008) і г.д. Найбольшую ўвагу надалі альбому кіты нацыянальнай рок-крытыкі, аўтары несьмяротных кніжных бэстсэлераў «Праз рок-прызму» і «222 альбомы беларускага року» Вітаўт Мартыненка й Анатоль Мяльґуй. Вось рэцэнзыя аб песьнях Беланогай

Дарэчы, у сеціве даступныя таксама абедзьве кнігі названых аўтараў, нават рарытэтнае амэрыканскае выданьне 1989 года:

Аматары парадаксальнай статыстыкі могуць занатаваць таксама, што на дадзены момант існуе тры калекцыйных варыянты выданьня кнігі «222 альбомы беларускага року»: з нарвэзкім кардонам вокладкі ў ґлянцавым ламінаце, больш масавы ґлянцавы ламінат на звычайным кардоне і нядаўна выдадзены матавы ламінат.

Дар'я ГАРОШКА