Навіны

Вялікае абнаўленьне сайту

20.04.2008

Сёньня на сайце адкрыўся новы разьдзе — «Відэа». Як зразумела з назвы, там будуць прадстаўленыя відэа-кліпы Тацьцяны Беланогай. Зараз там відэа на песьні «Да цябе» і «Мой голас чорны». Таксама зьявіўся разьдзел «Кантакты».

Апроч таго, абнавіўся разьдзел «Галерэя», дзе вы зможаце паглядзець малюнкі Тацьцяны, прысьвечаныя вандроўкам і каханьню. Аўтарка тлумачыць:

Даўно абяцала паказаць свае малюначкі на сайце. Іх называлі «выпендрожам», а я іх называю сваімі дзеткамі. Прычым «гэны» ў малюначкаў мае і тых людзей, якія мяне атачаюць і зь якімі я бачылася калі-небудзь.

Прыемнага прагляду!