Галерэя

Фота Ioanna

Фота Ioanna

Фота Ioanna.
Гэтыя фотаздымкі зробленыя ў сакавіку 2009 года падчас канцэрту ў творчым доме "Тахелес" (Берлін).
Бас - гітарыст- Саша з гурта "Фляус і Кляйн".
Хто быў альбо будзе ў Тахелесе - такое забыць немагчыма. Зрыў галавы ад творчага падыходу.

Фота Robert Wojcek Варшава 2009

Фота Robert Wojcek Варшава 2009

Фота Robert Wojcek Варшава 2009

Лета 2008

Лета 2008

Фотаздымкі, зробленыя ў Менску ўлетку 2008 году.

Мінскае мора 2008

Мінскае мора 2008

Фотаздымкі, зробленыя на Мінскім моры ўлетку 2008 году.

Малюначкі

Малюначкі

Даўно абяцала паказаць свае малюначкі на сайце. Іх называлі «выпендрожам», а я іх называю сваімі дзеткамі. Прычым «гэны» ў малюначкаў мае і тых людзей, якія мяне атачаюць і зь якімі я бачылася калі-небудзь.
Пісаць пра свае кнігі, песні ды малюнкі цяжка, але магчыма. Я пачала маляваць яшчэ з дзяцінства. Памятаю, як настаўніца па ВМ не паверыла, што карцінку намалявала менавіта я. Мне стала балюча. Але што ўзяць з цябе - падумала я.
Памятаю, у бабулі ў вёсцы захоўвалася вялікая бібліятэка маёй цёці Тамары. Там было шмат мастацкай літаратуры і кніг па выяўленчаму мастацтву. З меснымі я тусавацца не любіла, таму дні праходзілі за працай у полі і за чытаннем кніг. Я любіла сядзець адна, альбо каля пыльнай палявой дарогі ці проста глядзела на захад сонца. Прырода стала для мяне вызначальнай для творчасці.
Першыя малюначкі з'явіліся падчас майго першага кахання. Большасць з іх я знішчыла, каб не цянуць за сабой у будучыню мінулае.
Наступны перыяд звязаны са студэнцкімі гадамі, а менавіта 4 ды 5 курсы, калі я пакахала і жыла ў пакоі са сваімі аднадумцамі.