Навіны

Двухроп'е на гітарным грыфе

У 6-ым нумары новай інтэрнэт-газэты Neopolis Music інтэрвію зь сьпявячкай Тацьцянай Беланогай і шмат яшчэ цікавага.

Агляд новага альбому ад Experty.by

На сайце новага музычнага праекту «Experty.by», які створаны для сыстэматычнага апісаньня і адзнакі дыскаў беларускіх артыстаў, разьмешчаны агляд новага альбому Тацьцяны Беланогай «Дзьвюхкроп'е» ад чатырох вядомых музычных крытыкаў…

Таццяна Беланогая: Рабіць прадукт і быць прыгожым!

«Нарадзілася, вырасла, зразумела, што да чаго, і пачала пісаць песні» – гаворыць Таццяна Беланогая пра сваю біяграфію. Сёння маладая рок-бард-спявачка мае перамогу на музычных фестывалях «Бардаўская восень-2004», «ОРРА-2006» і чатыры запісаныя альбомы. Галоўным у жыцці Таццяна лічыць прыгажосць ва ўсім. Інтэрвію сайту UFF-by.org.

Камертон высокой женской души

Рэцэнзія на альбом Тацьцяны Беланогай «Дзьвюхкроп’е» вядомага беларускага музычнага крытыка Анатоля Мяльгуя для газэты «Белорусы и рынок».

 

Тацьцяна Беланогая і першы студыйны альбом «Двукроп’е»

Тацьцяна Беланогая запісала першы ў жыцьці студыйны альбом — «Двукроп’е». А прэзэнтацыю зладзіць увесну. Кружэлка — шчасьлівыя наступствы перамогі на польскім бардаўскім фэстывалі OPPA 2006. Альбом чацьвёрты па ліку. Назіраем, як рок-дзяўчынка з гітарай эвалюцыянуе ў нешта іншае, яшчэ больш выразнае і масавае. Матэрыял з сайту Generation.by.

Тацьцяна Беланогая: «Двукроп'е – гэта толькі пачатак»

Надзея беларускай бардаўскай песьні Тацьцяна Беланогая запісала свой першы прафэсійны альбом – ня толькі з гітараю, але і з скрыпкай, віялянчэльлю, флейтай і бубнамі. Сярод музыкаў, якія ўзялі ўдзел у працы над альбомам «Двукроп'е» – знаны скрыпач Карэн Карапецян (KRIWI, «Харлі») і віялячэлістка Юлія Глушыцкая («Новае Неба», «Сястра»). Прэзэнтацыя дыску ўжо адбыалася ў Варшаве, а ў Менску сваю новую праграму Тацьцяна пакажа ў лютым. «Кропка пры канцы сказа азначае скончаную думку, двукроп'е ж паказвае не на завяршэньне, а на тое, што будзе далей».

У плакаты з радаснымi тварамi беларускiх сялянак, мне здаецца, нiхто не верыць…

Гэтая зусiм маладая дзяўчына ўжо даўно вядомая беларускiм аматарам бардаўскай песнi. У 2004 годзе яна стала лаўрэатам фестывалю «Бардаўская восень» у Польшчы. А ў мiнулым годзе Таня заняла першае месца ў мiжнародным конкурсе «OPPA 2006» i атрымала магчымасць запiсу альбома. Праўда, прыхiльнiкi i дагэтуль маглi пачуць Таццянiны спевы ў запiсе — на дыску «Пабачыць свет». Зараз Таццяна Беланогая навучаецца на прыродазнаўчым факультэце ў БДПУ iмя М.Танка. «Калi паступала, было такое рамантычнае памкненне вандраваць па ўсiм свеце, — гаворыць яна. — Але падчас першай практыкi расчаравалася — мы сядзелi ў Мiнску…» Паралельна Таня атрымлiвае другую вышэйшую адукацыю — вывучае англiйскую мову. Вольнага часу, па ўласным прызнаннi, у яе амаль не застаецца. А ў той, што ёсць, Таццяна шмат чытае. Як яна кажа, менавiта лiтаратура прывяла яе ў музыку…

Блізкі сьвет Тацяны Беланогай

Тацяну Беланогую можна заўважыць у натоўпе па вострым позірку. Такое ўражаньне, што яна глядзіць унутр цябе, калі сустракаесься зь ёй вачыма. Яна хутаецца ў даўгі шалік, хоць на вуліцы ня надта зімна, а калі заходзім у памяшканьне, просіць не ўздымаць жалюзі, бо «за вакном сумная восень».

Каралева гітары, або нашым талентам апладзіруе Польшча

Адзінаццаць гадоў запар у польскім горадзе Бельск-Падляскі праводзіцца фестываль-конкурс беларускай песні «Бардаўская восень». Сёлета яго пераможцай стала студэнтка факультэта прыродазнаўства нашага універсітэта Таццяна Беланогая. Маладая таленавітая спявачка была ўзнагароджана гітарай і грашовым прызам, а яе выступленне прагучала ў прамым эфіры польскага радыё разам з песнямі іншых лаўрэатаў — знакамітых гуртоў «Уліс» і «Zero 85».

Інтэрвію з Тацьцянай Беланогай

Цяжка знайсьці чалавека з СНД, які б ня чуў пра Высоцкага, Галіча, Акуджаву. Майстраў рускай бардаўскай песьні ведаюць, любяць і паважаюць. У сваей большасьці бунтары, апазіцыянеры, у якіх былі няпростыя адносіны з уладамі. А што узрастае на палях беларускамоўнай песьні? Няўжо акрамя рэдкіх паўапазіцыйных рок-гуртоў і папсы нічога не існуе? Выпадкова я ў гэтым пераканаўся… Маладая паэтэса — Тацьцяна Беланогая, не толькі піша вершы па-беларуску, але й выдатна сьпявае пад гітару. Студэнтка 4 курса БДПУ пражывае ў інтэрнаце №5, куды я і направіўся за адказамі на ўзьнікшыя пытаньні…