Біяграфія
Ёй дваццаць два гады. І за плячыма ня толькі гітара, а, напрыклад, перамога (першае месца) на польскай «Бардаўскай восені». І ўжо свае слухачы, і свой дыск. Апісаць вам Таню Беланогую? Яна закалывае валасы і часта носіць даўгія спадніцы, сядзіць з прамой спінай на крэсьле і прыгожа ўсьміхаецца. Калі яе бачыш, хочацца зрабіць так, каб яна яшчэ ўсьміхнулася. У ёй адчуваецца нейкая ўнутраная строгасьць, якая кажа, што «кашу зь ёй зварыш». Зь ёй хочацца гаварыць, што і робім, разбаўляючы размову цытатамі зь яе песень.