Інтэрвію з Тацьцянай Беланогай
01.10.2006
Цяжка знайсьці чалавека з СНД, які б ня чуў пра Высоцкага, Галіча, Акуджаву. Майстраў рускай бардаўскай песьні ведаюць, любяць і паважаюць. У сваей большасьці бунтары, апазіцыянеры, у якіх былі няпростыя адносіны з уладамі. А што узрастае на палях беларускамоўнай песьні? Няўжо акрамя рэдкіх паўапазіцыйных рок-гуртоў і папсы нічога не існуе? Выпадкова я ў гэтым пераканаўся… Маладая паэтэса — Тацьцяна Беланогая, не толькі піша вершы па-беларуску, але й выдатна сьпявае пад гітару. Студэнтка 4 курса БДПУ пражывае ў інтэрнаце №5, куды я і направіўся за адказамі на ўзьнікшыя пытаньні…
Прывітаньне Таня, раскажы калі ласка пра сябе: дзе і калі нарадзілася, як вучылася, чым займалася.
Я нарадзілася 24 чэрвеня 1984 года ў Менску. Зараз жыву ў Маладэчна. Мае дзяцінства прайшло менавіта там. Вось кажуць, чалавек нарадзіўся там та. Гэта як нейкія пашпартныя дадзеныя, гэта не так важна. Здаецца што важным з’яўляецца месца, якое уплывае на светапогляд, гэта мясціны майго дзяцінства, гэта лета. І вось лета я праводзіла ў бабулі на Браншчыне і ў Беларусі каля Маладэчна. Мае родныя мясціны я магу так крэсліць: Маладэчна-веска беларуская-веска руская. Гэта мае родныя мясціны. Навучалася я ў 6 школе Маладэчна. Такая, лічылася, даволі перспектыўная школа з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы і наогул, лічылася сільнай школай. Там лічылася вучыліся лепшыя дзеці. У кожным горадзе есьць такая школа і я маленькая беззубая дзяўчынка прыйшла туды і памятаю, трэба было адказаць яшчэ гук «th», а ў мяне не было пярэдніх зубоў. Але мяне ўсе роўна ўзялі. З першага класа мы вывучалі ангельскую мову. Я вельмі дрэнна спачатку вучылася, двойкі атрымоўвала, а потым нешта такое здарылася, спісвала, ці што, і ў мяне забралі дзеньнік і напісалі бацькам скаргу. Гэта і падштурхнула «узяцца за розум».
Кожны калектыў(клас у нашым выпадку) адрозніваецца сваім унутраным жыцьцем і сьветапоглядам наогул. У будучым гэта аказвае значны уплыў на разьвіцьце асобы. Як ты б ахарэктарызавала свой кляс і якія успаміны засталіся? Больш сябравалі, ці наадварот — варагавалі?
Наогул я люблю свой клас. Вельмі цеплыя успаміны. У нас напрыклад казалі, «бэшкі», яны тупыя, затое з душой. А «ашкі» Гэта як Амерыка — ты лепшы, ці горшы, а ў нас нехта разумнейшы, і ен маўчыць, а хтосьці проста разгельдзяй, але яго таксама любяць. У нас былі чалавечыя адносіны ў класе. Што тычыцца калектыву, мне шансуе. І наогул мне шанцуе па жыцьці з сябрамі, з знаемымі. Я вельмі ўдзячна Богу за гэта.
А ты лічыш сябе кампанейскім чалавекам, ці больш асобным?
Ну я не люблю вялікія кампаніі калі ведаю, што там усе людзі чужыя і я іх упершыню бачу. І калі, нават, я з людзьмі блізкімі, я ўсе роўна спрабую паразмаўляць з адным чалавекам. Я не люблю гэты стадны інстынкт — пабеглі! Гэта не пра мяне.
А па жыцьці. Вось напрыклад сядзіш у сваей кватэры адна, застанешся далей у адзіноце, ці лепш патэлефануеш сваім сябрам?
Я люблю больш адзіноту. Я люблю падумаць, прааналізаваць, папісаць дзеньнік, пачытаць нейкія цікавыя кнігі. А тэлефанаваць, ну я магу і патэлефанаваць. У паўседзенным жыцьці я ітак вельмі актыўная, таму застаецца час каб пасядзець і кніжку пачытаць. Да, я выбіраю адзіноту. Канешне, ад дыскатэкаў я таксама не адмаўляюся. Фізічная разгрузка патрэбна арганізму.
Калі ты ўпершыню пачала пісаць. Калі ты прыгадаеш дату напісаньня свайго першага маленькага вершыка. Першую больш сур’езную песьню і каму ты яе праспявала?
Пачну з таго, што я ніколі не думала, што буду пісаць вершы і буду пісаць песьні і нават буду сьпяваць. Ніколі. Прыйшла я да гітары выпадкова. Аднойчы сяброўка паказала некалькі аккордаў, тады мне было 14 год. Я памятаю што першы верш я напісала ў 15 год, не змрочны, але вельмі сур’езны. Там нешта было звязана з прытчамі, з Бібліяй, нешта такое. Потым пайшлі песьні панкаўскага напрамку. Пісала «мне надоелі брітые головы, мне надоелі яркіе цвета …» Такое вось. А першая мая песьня з дыску была напісана ў 16 год, гэта «Свадьба». Першая такая поўная аформленая песьна, раней усе было незавершанае.
Які твой любімы колер і верыш ці ты ў лес?
У адзеньні гэта чорны колер. Наогул мне галоўнае матэрыял. Колер можа граць ролю, але ў асноўным гэта чорны, карычневы, шэры. Цемныя тана. Напрыклад пясочныя, бэжавыя, мне не падабаюцца яркія колеры.
Значыць, ты больш чалавек ночы?
Так, я больш чалавек ночы. Мне чырвоны таксама падабаецца. Больш такі бардовы, не алы, цемны.
А лес? А як ты ставішся да таго, што чалавек сам яго творыць, ці ўжо ўсе заранее кім небудзь спланавана?
Лес канешне есьць, але ен унутры чалавека. Бог, ен вядзе заўседы чалавека. Трэба быць мужным, каб прызнаць гэта.
Па жыцьці ты больш аптыміст ці песіміст?
Я не ведаю, таму што гэта вельмі цяжкае пытаньне. Я не скажу хто я. Дакладна не ведаю. Аптымісты. Ну хто такія аптымісты? У нашым жыцьці аптымістам быць? Гэта такі вар’ятны момант. Аптыміст — варя’ят. Песіміст? Ну гэта ўжо крайнасьць, навошта? Усе ж такі трэба верыць у нешта лепшае. А як жа, табе ж жыцьця не было б. Аптымісты яны нясуць дабро, а дабра больш. Я напэўна аптыміст у гэтым.
Ты сама пішаш свае словы і музыку?
Так.
Раскажы як гэта адбываецца. Неяк хутка, напрыклад можаш ісьці (ці прачнуцца) і нешта запішаш, што потым сфарміруецца ў песьню. Ці ты неяк рыхтуюешся, кладзеш паперку чыстую і чакаеш музы, а потым запісваеш?
Песьня прыходзіць, калі не чакаеш. Калі штосьці зараз баліць і ты ўжо не можаш трымаць тады нараджаецца песьня. Таму што ў мяне вяселых песень няма, так атрымоўваецца. Я не ведаю чаму. Хацелася б канешне напісаць, паглядзець што гэта такое. А песьня нараджаецца так. Унутранае пачуцьце, навакольны сьвет перастае існаваць і галоўны акцэнт розум засяроджвае на ўнутраным сьвеце. Нейкае капаньне ў розуме. Вось. Музыка ідзе паралельна са словамі. Для мяне важны рытм, ен для мяне вызначальны. Штуршок дае нейкае слова. Рытм адразу выстройваецца. Спачатку нейкае слова, потым рытм, і тады ўжо як коні, усе панеслася.
У тваім рэпертуары есьць песьні рускамоўныя і беларускамоўныя. Якім ты больш аддаеш перавагу і растулмач чаму.
Пачала я пісаць на рускай. Таму што я і не ведала, што есьць беларуская літаратура, беларуская рок сцэна. Значыць, жыла думкамі: «а рускі, усе правільна, рускі і рускі, якія яшчэ есьць?» Потым, калі я ўжо пачала сустракаць людзей, яны падказалі мне НРМ, што есьць беларускі рок. Я чытала, памятую ПВ(Переходный возраст) і там была анталогія беларускай паэзіі, дзе я першы раз прачытала вершы Янішчык. Таксама мая бабуля размаўляе на беларускай мове. Атрымоўваецца, ад бабулі з нейкіх там касэт, газэт, маленькіх артыкулаў я ўзнавала, узнавала сябе, атрымоўваецца, сваю гісторыю, наогул сутнасьць. Так да мяне прыйшла беларуская мова. І не праз школу, дзе талдычаць пра гаротні лес беларускага селяніна.
Рускамоўныя таксама пішуцца песьні, але я ўжо не памятаю калі, даўнавата пісала. Зараз больш беларускамоўныя, адны беларускамоўныя. Пытаюцца: «Таня, а што ты ўжо рускіх не пішаш»?
Канешне, потым, слухала я Башлачева, гэта аказала вялікі ўплыў на мяне, гэта мой настаўнік, можна сказаць. Вызначыў мой сьветапогляд. Вялікі чалавек і філесаў. Ен падштурхнуў мяне задумацца над пытаньнем творчасьці. Як ен казаў, зачем? Проста людзі сыходзяць, а мы іх нават не заўважаем. А навошта? Яны ўжо ўсе сказалі, трэба прыслухацца да іх.
Я чуў, што ты стала лаўрэатам фестывалю ў Польшчы «Бардаўская восень». Раскажы, калі ласка, што там адбылося, хто ўдзельнічаў і як наогул усе праходзіла?
Першы раз калі я ўдзельнічала ў 2004 годзе, была ў нейкім трансе. Вось такая маленькая дзевачка прыехала на фестываль, а тут ходзяць дарослыя дзядзі і цеці, якія сьпяваюць ужо даўно на сцэне. Наогул пазнаемілася са шмат цікавымі людзьмі Беларусі, адметнымі асобамі. Атмасфера была свабодная. Я вось не была на іншых фестывалях, таму мне цяжка параўноўваць. Сьпявалі на сцэне, быў распрацаваны, што мне падабаецца, сымбаль фестывалю — ліст. На сцэне быў вельмі добры гук. Дзякуй вялікі арганізатарам, за такія ўмовы, гэта толькі дапамога сьпевакам. Былі вельмі цікавыя ўдзельнікі. Я выступала ў 2004 у якасьці ўдзельніка, а ўжо ў 2005 ў апошнія выходныя кастрычніка паехала не як удзельнік, а як выступоўца, мела сваю канцэртную праграму. Калі першы год удзельнічала, то ўсе ўпершы раз, у навінку так, глядзіш на людзей, на горад, нешта табе падабаецца, не падабаецца. А другі раз ехала ўжо як у нешта радное, ішла па вуліцах і ўспамінала. Ну што хачу сказаць пра фестываль. Хачу сказаць, што класныя Діджэі на радые Беласток, асабліва Яраслаў. Ну, разумееш, людзі павінны рэалізаваць сябе і гэта проста шлях да рэалізацыі асобы, гэта выдатна, калі есьць такія фестывалі. А калі чалавек сядзіць і нічога не робіць, але ен хоча і можа — гэта ўжо жахліва. Проста гэты фестываль, гэта нейкае паветра для сьпевакоў. Таму што ехаць у іншую краіну паглядзець людзей сьвет гэта прызначэньне чалавека — глядзі, ездзі, думай, асэнсоўвай. Што яшчэ трэба?
Усе песьні сьпяваліся на беларускай мове. Як вядома Бельск-Падляшскі, дзе праходзіць фестываль, быў беларускай тэрыторыяй, а пасьля падзелу адышла да Польшчы Беласточчына. Таму вельмі шмат беларусаў засталося, яны выпускаюць газэты, штотыдневікі, часопісы і гэта ўсе вельмі разьвіта там. А ў гэтым годзе перамагла палячка. Яна сьпявала, мне вельмі спадабалася, ей дапамагалі 2 музыкі яна не грала на гітары, трошачкі ўмее, і ей падарылі гітару, сказалі, вучыся. Ільля Паплеўка «Абшар» і я пазнаемілася і адчула гэтую сілу. Я б дала яму першае месца. Таленавіты чалавек, калі ен сьпяваў, заля прыціхла. Другое месца Зьміцер Казлоўскі заняў, але мне Ільля больш спадабаўся, таму што ў яго манера выкананьня Наогул усе ўдзельнікі такія людзі цеплыя. Вось мы ехалі адной кампаніяй, чакалі разам. Не было такога, я пайшоў і ўсе. Мне спадабалася падарожжа вельмі. Адчувалася не стада, а нейкае такое сяброўства.
Дзе ты яшчэ выступала і можа есьць узнагароды?
Вось я заняла першае месца. Да, я ганаруся, што я заняла першае месца, а ў мяне заўседы пытаюцца, дзе я яшчэ ўдзельнічала? Можна ўдзельнічаць ва ўсякай «лабудзе» і занімаць першыя месцы, але што гэта? Трэба не колькасьць а якасьць. Я ўдзельнічала ў конкурсе Маладэчанскам і там заняла першае месца. А канцэрты, якія праходзяць у Менску, накшталт: «Тань, прыдзі, пасьпявай.» — «Так, канешне». Вось і ўвесь шоў бізнэс. Людзі просяць пасьпяваць, я іду сьпяваць, а узнагародай з’яўляюца проста словы «мне так спадабалася», «дзякуй». Вось мая ўзнагарода галоўная. Гэтыя паперкі, гэта ўсе добра канешне, але не зьяўляюцца вызначальнымі.
Твае стаўленьне да бардаўскай песьні. Чым яна з’яўляецца для цябе: ты лічаш, што гэта музыка, пакладзеная на вершы, ці наадварот, спачатку з’яўляецца музыка/рытм, а потым словы?
Напрамак бард-рок я бы выдзеліла, таму што калі ў цябе няма магчымасьцей, а есьць толькі голас, ну там я не ведаю… Гітара, проста гітара, голас і энергія і «афігеннае» жаданьне сказаць людзям. Вось гэта аўтарская песьня. Яна павінна жыць, т.к. у ей вельмі шмат энергіі, якая ідзе ад голасу, ад чалавека. І мне калі вось пытаюцца: «Ну, бардаўская песьня гэта так сумна, толькі гітара і голас — заснуць можна». А я не згодна. Проста чалавек можа як токам удараным быць пасля песьні, пасля слова. Для мяне больш важна слова. Таму што я не прафесійны музыка. Канешне я маю ўяўленьні пра нейкія эстэтычныя каноны, але ўсеж такі слова для мяне больш важнае. Я задумвалася над гэтым шмат. Што такое слова для чалавека, што такое паэты для чалавека. Наогул паэты, што гэта такое? Для чаго яны? Усе працуюць ходзяць, а ўсе ж такі слова трэба. Слова трэба для душы як і музыка. А бардаўская песьня — гэта верш, прасьпяваны пад гітару, я з гэтым згодна.
Пра што ты сьпяваеш, на якія тэмы, галоўныя і не галоўныя. На што акцэнтуеш і звяртаеш увагу людзей?
На гэта павінны адказваць слухачы. Напрыклад я нешта адчула і напісала песьню, нешта дрэннае ці добрае, а як зразумее чалавек, невядома. Быў такі выпадак. Я прасьпявала «Човен», і да мяне падышоў мужчына і сказаў «спасибо». Гэта чалавек, які жыў ў камуністычнай дзяржаве і беларускай мовы ня чуў…
На што больш звяртаю ўвагу? На гразь. Паўсюль есьць гразь, дзе здрада. Атрымоўваецца што я гэта не люблю, нейкая несправядлівасьць і гразь. Мне кажуць: «Таня, напішы што-небудзь сьветлае»! Ну я не магу, я ўжо сама задумваюся, што гэта за песьні атрымоўваюцца. Усе ж такі я пішу пра чорны бок жыцьця. Але ўкладваю надзею на бога, на нешта сьветлае ў чалавека, шукаю гэта.
У тваім рэпертуары есьці песьня, якую ты амаль заўседы сьпяваеш. Хто ж такая Эн Сэкстан і чым яна цябе ўразіла?
«Эн Сэкстан» — гэта верш Яўгеніі Янішчыц. Эн Сэкстан жыла ў Амерыцы. І я наогул не ведала хто гэта такая, пакуль не знайшла ў інтэрнэце, і не даведалася што, гэта паэтка. Я вельмі люблю гэтую песьню, таму што яна імпульсіўная, жыцьцевая. Песьня пра горад, пра Менск, я бы сказала «бьюць рэкламай па вачах, для сэрца мала месца». І я думаю для чалавека 21 стагддзя гэтая песьня зьяўляецца актуальнай. Калі ўдавацца ў біяграфію, то паслядоўнасьці няма. Спачатку я напісала песьню, а потым даведалася пра яе.
Раскажы калі ласка пра беларускія гурты, каго б ты магла выдзеліць з сучаснай сцэны. Англьскамоўныя, рускамоўныя, якія цябе падабаюцца.
Я вельмі люблю Інві Малмсьціна. Вельмі люблю класічную музыку. З апошняга, што я адкрыла для сябе — Цэзарыя Эвора. Сьпявачка з востраву Зяленага Мыса. У ей выдатны голас. Гісторыя вельмі цікавая, што ў 40 год пачала сьпяваць. Калі беларускі рок. То тут больш шаблоны НРМ, Новае неба. А наогул я вельмі люблю «Адаптацыю». Гэта з Казахстану. Я перадаю прывет усім фанатам адаптацыі, таму што я «ташчуся» ад яе. Таксама Дэльфін падабаецца, бо ен актуальны і ідзе ад сэрца. Наогул мне падабаецца ROCK-N’-ROLL. З захапленьнем слухаю Creedense, The Doors.
Есьці лі ў цябе кумір, ці чалаваек, якога ты любіш, нейкі чалавек якога ты паважаеш, імкнешся стаць падобным да яго?
Я не ведаю, чалавек імкнецца да ідэальнага вобразу. Але мы ўсе простыя людзі, і таму ў кожным сваім сябры/знаемым я выдзяляю рысы, якія я люблю. Мой духоўны сябра — бард Аляксандр Башлачоў. Вершы гэтага чалавека трэба адчуваць сэрцам.
А людзі, якія па жыцці дапамагаюць, падштурхоўваюць?
Так атрымоўваецца, што гэтыя людзі не ворагі, а здраду нейкую зрабілі. Падштурхоўваюць яны да творчасьці. Не вельмі палажыцельныя. Можа жорсткія, абыякавыя. А якія дапамагаюць, я вельмі люблю сваю сестру. Яна таксама піша вершы, але не сьпявае. У кожнага паэта, есьць нейкі радок, які мне дапамагае. Ці то ў Сыса, ці то Леры Cом.
Як бавіць вольны час час Тацьцяна Беланогая і ці есьць ен наогул?
Вольны час. Я люблю вольны час праводзіць дома ў Маладэчна і люблю пасьпяваць на гітары свае альбо вершы песьні на вершы беларускіх паэтаў. Янішчыц напрыклад. Вельмі люблю чытаць. Люблю літаратуру, музыку, і размовы з сябрамі, калі можна запаліць сьвечку і паразмаўляць з чалавекам. Наогул чалавеку трэба трошкі ад жыцьці. «Трошкі — гэта амаль усе,» — Рэмарк казаў. Напэўна так і ў мяне, і ў кожнага чалавека.
А як ты ставішся да прозы? Ці спрабавала ты пісаць?
Для мяне верш — чорна-белае, а проза — каляровае. Я заўседы пісала вершы і дзеньнікі, прозу — не, але спрабавала і нічога не атрымалася. Не, проза гэта не мае.
Хутка ты скончыш Універсітэт, а што потым будзеш рабіць? Пойдзеш працаваць па спецыяльнасьці, а музыкай займацца ў вольны час па жаданьні? Ці збіраешся падацца ў музыку прафесійна?
Гляджу на нашых музыкантаў, як яны зарабляюць на жыцьце, як іх ад музыкі ванітуе. Я не хачу, каб мяне ад музыкі ванітавала. Ну ў іх яшчэ есьць кайф, але гэта ў жо не тое. Вось калі чалавек нешта робіць у кайф, я лічу гэты чалавек шчасьлівы. А што для мяне шчасьце? Шчасьце — гэта музыка. Але я мала ў жыцьці спрабавала, таму мне цяжка сказць, што я буду рабіць далей. А ў нашай краіне многа творчасьцю не назарабляеш. Я хацела б займацца, сьпяваць. Гэта адпачынак маей душы, гэта я ў песьні. Мастак вось малюе, а я сьпяваю.
Вялікі дзякуй за адказы, што б ты пажадала напрыканцы пачынаючым бардам і сьпевакам?
Людзям, набліжаным да неба, што пажадаць? Пражыць свае, напісаць свае. Шукаць сябе і знайсьці. Унутры нас знаходзіцца вельмі шмат, вялікія сілы. Мы можам многае.
Інтэрвію з сайту Таварыства «ЭТНА»