Афіцыйны сайт Тацьцяны Беланогай
16 ліпеня Тацьцяна Беланогая прыме ўдзел у канцэрце гурта Рокаш. Будзе падрыхтаваная спэцыяльная каляфолкавая праграма!
Клюб «Графіці» (зав. Калініна 16), пачатак а 19.00, уваход 10.000.
Замовіць квіткі можна па тэлефонах: +375 29 7547074; +375 29 5636532.
Месцаў мала, таму вызначаемся і набываем квіткі (:
7 ліпеня (панядзелак) а 18 гадзіне на імправізаванай прыгожа аздобленай мастацкімі вырабамі пляцоўцы каля будынка цэнтра рамёстваў «Скарбніца» адбудзецца open-air вечарына «Краса Купальля»!
У праграме:
паказ народных строяў і etno-fashion калекцыя
выстава-продаж (цягам дню) і творцы-ракі, што нарадзіліся купальскаю парою
Тацьцяна Беланогая зь песнямі ў стылі bard rock
Уладзімір Аляўдзін, book-presentation «Промні на гарызонце» + сюрпрыз!
Уваход вольны! Вул. Кісялёва, 40, тэл: 2893311
У 6-ым нумары новай інтэрнэт-газэты Neopolis Music інтэрвію зь сьпявячкай Тацьцянай Беланогай і шмат яшчэ цікавага.
Унёсак польскага боку ў беларускую культуры неацэнны. Без яго не здзейсніўся б цэлы шэраг вельмі патрэбных праектаў, не з'явілася б вялікая колькасць беларускіх кліпаў, складанак. І каб не перамога ў Міжнародным Фестывалі Бардаў «Oрра 2006» у Польшчы, наўрадці б у хуткім часе афіцыйна і прафесійна былі б запісаныя і выданыя песні самай яркай і адметнай бард-рокершы Беларусі Таццяны Беланогай. Сваім альбомам «Двукроп'е» аўтарка нібы запрашае да дыялогу, пачынае гаварыць з тым, хто толькі бярэ ў рукі дыск, разглядае вокладку, ставіць кружэлку ў прайгравальнік і пасля ўжо сам не заўважае, як трапляе ў вір глыбокіх метафар і сімвалаў… Натуральна, што хочацца разблытаць усе паэтычныя вузлы і дазнацца больш пра дзяўчыну, якая так незвычайна і абвострана адчувае жыццё.
— Памятаю, калі я першы раз рабіла з табой інтэрв'ю, ты жыла ў студэнцкім інтэрнаце і нават не мела музычнага цэнтра і казала, што ня ведаеш Янку Дзягілеву, з якой цябе актыўна параўноўвалі. Зараз ты слухаеш музыку? Што табе падабаецца?
— Зараз я і музыку слухаю, і фільмы файныя гляджу. Слухаю Джонні Кэша, Рэнё, Новае Неба. А што тычыцца Янкі… Першы раз я пачула яе гадоў у 18. Гэта было такое напластаванне. Я прыехала ў горад. Вялікі горад, які топча маленькіх геніяў, а я наогул — ніхто. Я проста студэнтка, і я адчуваю, што мне вельмі дрэнна і я хачу дадому. Сялюся ў пакой, дзе дзяўчына слухае Янку. І мне пары песень у прынцыпе хапіла, але каб сядзець на ёй і праслухоўваць па некалькі разоў адзін і той жа альбом? Яна вельмі чапляе, можа быць мяне нешта кранула і перадалося. Таму Янку я не слухаю, а Башлачова, напрыклад, на памяць ведаю.
— А ці не пад яе ўплывам ты пачала пісаць песні? як наогул усё пачыналася?
— Я пісала песні да таго, як пачула Дзягілеву, хаця мажліва, што ейная геніяльнасць пакінула на мне нейкі адбітак. З 16 гадоў, але можа першая песня была нават у 14-ць. Нешта накшталт «нашыя рукі зарастаюць жалезам». А выйшла на сцэну і заспявала ў 18. Ва ўніверы я сказала, што маё хобі — граць на гітары. І як у нас гэта бывае, калі ты малюеш, пяеш, граеш — ты залаты чалавек для факультэта. Да мяне прыйшла замдэкана і папрасіла паспяваць. Я выконвала песню на тэкст Яўгеніі Янішчыц і не думала, што ў ноты не трапляю. Я нот не ведала і да гэтага не ведаю. У нас людзі вельмі скрытныя. Ім нават калі нешта спадабалася, яны будуць глядзець і думаць: «Божа, які чалавек!». А проста каб падысці, спалучыцца, у нас такога бракуе. Проста пасля ў групе з'явілася некалькі дзяўчат, якім падабаліся мае песні і яны прасілі: «Таня, праспявай што-небудзь пра каханнне». Гэта былі мае першыя слухачы. А потым у нас ва ўніверсітэце ладзіліся вечарыны для студэнтаў, дзе я пазнаёмілася з Алесем Камоцкім і ён запрасіў мяне на «Бардаўскую восень», дзе я заняла першае месца 4 гады таму.
— А ў цябе былі планы стаць музыкай?
— Што ты! Калі я паступіла ў Мінск, мне наогул дзіка было думаць пра планы. Я тады жыла з адной думкай і мэтай — вырвацца з гэтага гораду. Не спадабаўся вельмі. Мінск — гэта жорсткі горад. А я рак па гараскопу мне важна дом, мама… Гэта разрыў будзе вельмі цяжкам. Я не ведаю, што будзе заўтра, сёння я музыка, а што будзе праз 10 год?
— А ці цяжка быць у нашай краіне беларускамоўнай дзяўчынай — бардам?
— Не, але цяжка змагацца з нашай ментальнасьцю і з закасцянеласьцю мысьлення. Я разумею, чаму у нас мала творчых людзей старэйшага пакалення: яны заўсёды думаюць, як зарабіць на кавалак хлеба і ў іх няма вольнага часу задумацца. Я думаю, шматлікія паняцці ў такіх людзей пераблытаныя. Хаця ведаеш, я бардам сябе адчувала, калі ў мяне было пару песень am Dm E am. І гэта бард, хаця ты разбейся. А калі ты граеш на іншых акордах і пачынаеш біць па струнах, а не перабіраць, на цябе барды ўжо коса паглядваюць. А як туды яшчэ якую-небудзь перкусію дадаць, ад барда нічога не застанецца. Бардавая музыка больш лірычныя і мяккая, а мне падабаецца больш бард-рок, такі агрэсіўны і з наездам. Таму бард я толькі праз вызначэнне «музыка і гітара».
— У цябе, здаецца, быў эксперымент грання з гуртом? Ці не плануеш, як Умка, займець сабе інструментальны «Бранявік»?
— Я шмат планую, але, як сказаў Артур Клінаў (прым. аўтара — беларускі мастак, аўтар кнігі «Горад Сонца»), каб зрабіць нешта ТУТ, патрабуецца нашмат болей энэргіі, чым ТАМ. Ёсць плён, і я рада, што ён ёсць. Што будзе далей — паглядзім.
— Можа таму апроч цябе і маладых бардаў не чуваць?
— Гэта пытанне не да мяне, а да тых, хто не іграе. І чаму не іграюць? Шмат іграюць. Проста слухачы у нас занадта любяць крытыкаваць, і няма ў нас салідарнасьці. Я думаю, яны і так шмат зрабілі, калі заспявалі.
— То бок заспяваць, гэта цяжка?
— Мне падаецца, што песні ўсё ж кажуць за лірычнага героя, і калі песня такая сумная, значыць я па-любому перажывала гэтую эмоцыю. Можа, я яе адну гадзіну перажывала, а ўсе астатнія бесілася, і мне было афігенна добра, але я ж яе перажыла. А напэўна такія выключна пакуты ў мяне былі ў ранейшых песнях, зараз у іх больш надзеі. Штосьці ўсё ж памянялася.
— Ты сама лічыш свае песні ў пэўнай ступені дэпрэсіўнымі і выпакутаванымі?
— Можна, я вельмі востра адчуваю Жыццё. Раней людзі пыталіся, чаму ў мяне такія сумныя песні. І я нават чула: «Не, на Беланогую не пайду, яна дэпрэсняцкая». Калі выходзіш і спяваеш людзям адразу хіт такі вясёлы, мне гэта нецікава. А калі адчуваецца шлях праз пакуты, як прадзіраешся праз свае праблемы… Мне гэта прыкольна. І, знаходзячыся ўнізе, я думаю можа, і праўда мне нешта такое рокавае залабаць? Такім чынам я пачынаю расці.
— А як адчуваеш сябе, калі песня даходзіць да патрэбнай выкшталцонай формы?
— Як быццам у мяне штосьці аднялі. Трэба пачынаць новую. Бо ўнутры існуе нібыта яма, сасуд і калі песня прыходзіць, то ён наліваецца. А як форма ўжо гатовая, поўная, яна некуды сыходзіць. І перад табой новая форма… Я думаю, што гэта добра, бо калі наперадзе цябе нешта чакае, ты ведаеш, што зноў будзе праца, ты шчаслівы чалавек. Бо спуштошанасць вартая таго, каб быць, яна рухае наперад. Мне цяжка, напрыклад, калі ў мяне ёсць песні, незапісаныя на альбом. Зараз іх ужо 20, і я не магу думаць пра нейкія іншыя. Магчыма, нешта трэба пераглядаць. Напісаць 100 песень, выбраць, канцэпцыю нейкую знайсці. Але я іду па шляху развіцця, і для мяне ўсе створанае ёсць пэўным этапам.
— Пра што будзе твая наступная песня?
— Пра рок-н-рол. Трэба рушыць далей і шукаць светлыя бакі жыцця.
На сайце новага музычнага праекту «Experty.by», які створаны для сыстэматычнага апісаньня і адзнакі дыскаў беларускіх артыстаў, разьмешчаны агляд новага альбому Тацьцяны Беланогай «Дзьвюхкроп'е» ад чатырох вядомых музычных крытыкаў…
Олег Климов
оценка: 8,00
Давайте так напишем: не так давно в Беларуси появилась очень интересная исполнительница – Татьяна Белоногая. То, что она делает, можно назвать просто – авторская песня, можно еще более незамысловато – рок-бардовская песня, а можно хоть и... акустический индастриэл: тут главное единение содержания и формы, а с этим у Татьяны все о’кей. Белоногая и внешне приятный, симпатичный человек, и внутренне.
В ее композициях совсем мало примитивно–аккомпанирующей акустики, а при желании все эти треки запросто можно представить в электрическом, поп–музыкальном, более... ээээ... лайт–роковом варианте (среди инструментов – ритм–секция, скрипка, виолончель, флейта), да вот только надо ли это самой Татьяне? Пока – нет. (Может, как эксперимент? Думаю, было бы любопытно.) Вокал – не сильный, и не такой уж, чтоб, ах, – влюбиться в него с первого раза. Он не всегда точен, иногда проваливается, но в нем есть основа, есть приятность, есть притяжение.
Мелодически – есть, что послушать. Текстово – все на месте: легкость слова, ненатуженность, нет той границы, которая четко разделяет текст для песни и чистую поэзию. Да, встречаются упрощения, можно было бы тщательнее поработать с выбором рифмы, слова, быть пофантазийнее – но целое складывается.
И еще: пример ТБ доказывает, что белорусскому исполнителю (каким он должен быть по убеждению адептов крайней белорусскости) вовсе не обязательно своим творчеством что–то ненавидеть и при этом люто страдать, дабы подчеркнуть свою любовь к родине. Татьяна не тратит на это силы, она – естественна и человечна. Она в своих песнях – любит. Что гораздо сложнее и не каждому дано.
Вы хотели новую Касю Камоцкую? Получите Татьяну Белоногую. С чем всех нас и поздравляю!
"Балюча", "Пакахай мяне", "Мара", "Мэтро", "Акно".
Дмитрий Безкоровайный
оценка: 7,00
Еще несколько лет назад в белорусскоязычной рок-музыке был явный дефицит претенденток на звание "Рок-князёўны", но в последнее время ситуация стала как-то налаживаться: Руся, Оля Самусик, Аня Хитрик. Относительно неизвестная Татьяна Белоногая благодаря новому альбому вполне может пополнить этот список.
Ее музыка – сочетание рока и авторской песни. Как следствие, звуковая палитра преимущественно акустическая, но не примитивно-бардовская. Периодически вступают скрипки и виолончель, флейта и металлофон, перкуссии. Вроде бы средства минимальные, но используются предельно эффективно.
Песни в основном о любви и чем-то личном – истории молодой девушки с чувствами и характером. Молодая Кася Камоцкая? Очень может быть. Хотя голос совершенно другой.
С одной стороны диск достаточно камерный, но вместе с тем ровный и естественный. Наверное, именно последнее прилагательное является ключевым – легкая неуверенность в голосе и чуть сбивающееся дыхание только придают этим песням шарма. Не без доли любительства, но с потенциалом.
Дмитрий Подберезский
оценка: 7,00
Дыск пакідае даволі добрае ўражаньне. Нават калі зважаць на тое, што ў аснове яго музычнай пабудовы ляжыць, як да яго не падыходзь, ледзь не клясычная аўтарская песьня. Нягледзячы на дастаткова разбудаваныя аранжаваньні, істота гэтага песеннага напрамку прабіваецца і пачынае задаваць пытаньні: а ці варта гэтак было рабіць? Ці не пашкодзіла ўвядзеньне дадатковых інструмэнтаў самае істоце жанру? Ці не адцясьніла гэта на задні плян сэнс, першароднасьць таго, што напачатку задумвалася выключна для адных гітары і голасу?
Паразважайма пра тое крыху ніжэй. А для пачатку адзначу, што чыстароднасьць творчасьці Тацьцяны Беланогай ня можа не скарыць. Яна гранічна шчырая, адкрытая ўсяму сьвету, хоць, як і кожная (амаль) дэбютантка ў нечым і наіўная. Прывабліваць тое можа толькі напачатку, калі не паўстае пытаньне аб прафэсійнасьці таго, што робіць выканаўца. Беланогая мае ўсе шанцы зрабіцца для Беларусі той, чым зьяўляецца для гісторыі амэрыканскай музыкі, прыкладам, Джаан Баэз. Той жа чысты, зіхатлівы голас, тыя ж мэлядычныя песьні, як ажуць — ад душы. Адзінае, на што варта спадарыне Тацьцяне зьвярнуць увагу: прыродныя дадзеныя, як той алмаз, варта, неабходна падвяргаць апрацоўцы. Вось і Беланогай неабходна атрымаць хоць бы некалькі ўрокаў па вакалу. Тое, што яе вакальная школа даволі сьціплая, адчуваецца ледзь ня ў кожнай песьні, якімі б яны ўдалымі не былі (кшталту "Белая птушка", "Балюча"). У тым, як яна праводзіць вакальныя партыі, усё ж адчуваецца пэўная самадзейнасьць.
Гэта, безумоўна, датычыць толькі таго, якую мэту яна сама перад сабой ставіць. Калі абмяжоўвацца выключна жанрам аўтарскай песьні, выконваючы іх толькі пад уласны гітарны акампанэмэнт, дык тое, чым яна сёньня дыспануе, цалкам дастаткова. Калі ж яна маніць разьвівацца далей у супрацоўніцтве няхай з даволі сьціплым, але ўсё ж — бэндам, тады, безумоўна, проста неабходна выходзіць на больш высокі, прафэсійны ўзровень падрыхтоўкі.
Апошні варыянт прадугледжвае і яшчэ адзін дастаткова тонкі нюанс. Рэдка хто з выканаўцаў аўтарскай песьні мае здольнасьці істотна разнастаіць уласную музычную мову. Часьцей за ўсё яны застаюцца ў рамках даволі тыповых для сябе гарманічных, рытмічных шаблёнаў. Таму далучэньне да выкананьня іншых, звычайна — камэрнага гучаньня інструмэнтаў часьцей за ўсё зьяўляецца сродкам выключна акампануючага суправаджэньня, у той час як рэдка хто трактуе акампануючую групу як сродак не пасыўнага суправаджэньня, пэўнага расквечваньня, а як сродак творчага формаўтваральнага прынцыпу.
У гэтым альбоме назіраецца менавіта першая тэндэнцыя. Абраныя інструмэнты, хоць крыху і разнастаяць агульнае гучаньне, усё ж крочаць усьлед за голасам і гітарай аўтаркі. Таму лічу: каб дасягнуць сапраўды ўражальнага эфэкту, Тацьцяне Беланогай варта было б зьвярнуцца да прафэсыйнага, няхай сабе й ня вельмі вядомага, аранжавальніка. Альбо — што яшчэ лепш — да патрабавальнага прадусара, які знойдзе і аранжавальніка, і загадае: гэта павінна гучаць гэтак і гэтак. І — без варыянтаў! Прыкладам, як зрабіла Вольга Залеская ў сваёй апошняй праграме.
Разумею, што гэта праблема вельмі складаная. Але ж, калі ставіць перад сабой высокія мэты, такіх людзей шукаць неабходна. Інакш застаецца толькі адзін варыянт: працягваць рабіць так, як і раней. Згаджуся: таленавіта, прыкметна, прыцягальна. Але ж на маёй памяці прынамсі дзьве выканальніцы ўласных песень, маючы ня меншы пачатковы капітал, чым Тацьцяна, так і засталіся недзе там, у аналах гісторыі, пры сваіх гітарах і песьнях.
Мне вельмі не хацелася б, каб Беланогая паўтарыла іх шлях. Патэнцыял, прынамсі, маецца вельмі неблагі. Галоўнае — не спыняцца. А працягваць зьдзіўляць.
Сергей Будкин
оценка: 6,00
Новы альбом надзеі бардаўскай песьні, запісаны пры дапамозе прафэсыйных музыкаў выйшаў вельмі хатнім – не дарма і студыя, дзе працавала Таня, завецца "Хата". Гэта якраз той выпадак калі гітарныя акорды гучаць не ля вогнішча цёплым летнім надвячоркам, а – на кухні студэнцкага інтэрнату ці ў звычайнай кватэры ў гмаху на раёне. "Двукроп’е" у гэтым сэнсе якраз бліжэй да бард-року, чым да тыповай бардаўскай песьні, а драйвавая скрыпка Карэна Карапецяна (як у "Белай птушцы") толькі дадае чаду. :)
Вельмі хацелася бы назваць гэтую працу сьпелай. Па-сутнасьці яна такая і ёсьць, калі параўноўваць з ранейшымі саматужнымі альбомамі Тацяны. Але не ў агульным кантэксьце. "Двукроп’е" – ня больш чым добрая заяўка. Альбом, у якім хапае вартых твораў, але ўсе яны не складаюцца пакуль у адну карціну.
Ключавыя трэкі: "Белая птушка", "Марны прарок", "Да цябе".
«Нарадзілася, вырасла, зразумела, што да чаго, і пачала пісаць песні» –  гаворыць Таццяна Беланогая пра сваю біяграфію. Сёння маладая рок-бард-спявачка мае перамогу на музычных фестывалях «Бардаўская восень-2004», «ОРРА-2006» і чатыры запісаныя альбомы. Галоўным у жыцці Таццяна лічыць прыгажосць ва ўсім.
– Таццяна, у прэсе цябе называюць то бард, то рок-спявачкай, ты ўдзельнічаеш у фестывалях аўтарскай песні… Як сама можаш ахарактарызаваць стыль, у якім граеш?
– Хутчэй, гэта акустычны рок: тэмпы, рытмы, тэмы больш вострыя. Але, у той жа час, я і гітара – адно цэлае. Таму, ўсё ж, атрымоўваецца, што я і бард.
– З чаго пачалося тваё знаёмства з музыкай?
– Бацька хацеў, каб я вучылася ў музычнай школе па класу баян. Хадзіла туды месяцы два. Але гэта было відовішча не для людзей са слабымі нервамі, бо я была худой і маленькай, а баян быў удвая большы за мяне… Так што ў мяне ёсць музычная адукацыя. Жарт! (усміхаецца). Мая мама вельмі добра спявала,па яе лініі было шмат артыстычных, харызматычных людзей. А сваю першую песню я напісала ў 16 год. Мая сяброўка грала на гітары і навучыла мяне 4 акордам.
– Як адбываецца працэс стварэння песні?
– Гэта прыходзіць у атмасферы абароненасці, калі нічога цябе не адцягвае. Ты і творчасць, і ніякай зямлі, як я гавару. Вельмі часта бывае так, што мяне нешта кранае: чалавек ці фраза ў аўтобусе. Прыходзіць асацыяцыя, яна можа жыць ува мне месяц ці два, а потым раптоўна перарадзіцца ў песню.
– Свае песні ты пішаш толькі на асабістыя словы?
– Такіх песень большасць, але ёсць і на словы іншых паэтаў: Людмілы Паўлікавай, Наталлі Кучмель… Вельмі шмат на Яўгенію Янішчыц (мару запісаць на яе альбом). Таксама падабаецца англамоўны Робертс Фрост, пераклад з польскай Чэслава Мілаша і Збігнева Герберта. Каб я захацела напісаць песню на пэўны верш, ён павінен быць вельмі рытмічны і прыцягваць сваёй будовай. Пры гэтым я гляджу перш на твор, а потым ужо на асобу.
– Ты і твой лірычны герой – адно цэлае?
– Думкі дык дакладна, дзеянні – не на 100 адсоткаў. Я, напрыклад, усяго баюся –  такі «зайчышка-трусішка». Але я працую над тым,  каб быць падобнай на свайго лірычнага героя. Гэта ідэал для мяне. Ён прыгожы ва ўсім, і ад яго сыходзіць гэтая стваральная прыгажосць.
– Якія рэчы ты лічыш сваім дасягненнем за мінулыя гады?
– Кожны канцэрт. Калі чалавеку добра, калі яму спадабалася мая песня.
А так - што я перамагла на фестывалі «ОРРА-2006». Я першая, хто перамог з-за мяжы, і гэта стала сапраўдным шокам для палякаў (усміхаецца). І, канечне, перамога на «Бардаўскай восені». Яшчэ быў дзіцячы конкурс «Зоркі Маладзечна», дзе я праспявала дзве песні на словы Яўгеніі Янішчыц. У той час я, пэўна, найбольш радавалася таму, што бацькам добра, што мяне ацанілі.
– Што значаць назвы тваіх альбомаў?
– Назва альбома – гэта яго асноўная канцэпцыя. Пра яе гавораць і вокладкі дыскаў. Калі «Дзвюхкроп’е» – то гэта дзве асобы: Ён і Яна. «Пабачыць сьвет» ілюструе зробленая фотасесія ў метро: нейкае сутарэнне, падзямелле, з якога трэба выйсці, пабачыць свет. «Система координат» – на вокладцы намалявана дрэва. Ёсць нешта зямное, нябеснае, а ёсць пасярэдняе – дрэва, якое злучае сабой дол і паветра. «Там, дзе мы» – выява мяне на фоне натоўпа. Усе мы натоўп, але ён складаецца з асоб. Толькі пры гэтай умове будзе самаарганізацыя і прадукт.
– З чаго пачаць маладому беларускаму барду, які хоча рэалізаваць сябе?
– Першая прыступка – гэта студэнцкая ініцыятыва, выступы перад «сваёй» аудыторыяй, якая цябе слухае і прымае. Прыкладам можна назваць «Зоркі над Мінскам», якія ладзіліся ў педагагічным універсітэце.
Ёсць Клуб беларускіх бардаў на геаграфічным факультэце ў БДУ. Там, з большага, творцы, якія пішуць на рускай мове. У клубе я пазнаёмілася з некаторымі добрымі людзьмі. Але гэта хутчэй «тусоўка», чым прафесійная дзейнасць.
– Пытанне, якое хацелі б задаць многія: чаму твае песні такія сумныя?
– Як навучылі некалі чатыром мінорным акордам, так я на іх і спяваю (усміхаецца). Але ж галоўнае ідзе знутры: калі табе добра, ты будзеш бачыць добрае і спяваць вясёлыя песні. І наадварот. Зараз у мяне пераломны момант – песні пайшлі нейкія рок-н-рольныя, з надзеяй. Напрыклад, «Белая птушка». У будучым магчыма чакаць больш мажорных, аптымістычных песень.
– Як лічыш, тое, што беларускія барды спяваюць сур’ёзныя, сацыяльна вострыя песні – час ці менталітэт?
– Барды – голас народа. Польскія барды на міжнародным фестывалі «ОРРА-2006» спявалі пра футра і нешта падобнае. У іх усё гэта па-прыколу. У нас жа ёсць нейкая сцяна, якую трэба прабіць, і вельмі вялікія ўнутраныя сілы сыходзяць на духоўныя каштоўнасці. Таму, хутчэй за ўсё, прычына ў часе, абставінах. Калі б гэтага не было, магчыма, больш спявалі б пра каханне.
– А якое месца займае каханне ў тваім жыцці?
– Мне падаецца, што я поўнасцю залежу ад кахання. Калі ты атаясамліваеш сябе цалкам з каханым, шчасце гэтага чалавека для цябе найбольшае шчасце. У той жа час, каханне – рухальная сіла для света, але не для творчасці. Бо, калі я кахаю, то мне больш нічога не хочацца. А калі няма адносінаў, то і творчасць ідзе, і альбомы запісваюцца.
– Якія якасці павінны абавязкова прысутнічаць у барда?
- Натуральнасць, шчырасць, не «закос» пад некага, а такая каштоўная прастата, самасць.
– Што акрамя музыкі напаўняе тваё жыццё?
– Дарога, хуткасць, сябры і іх падтрымка, каханне, дом… Я вельмі люблю маляваць. Абажаю тоўстыя рысы прадметаў. Магчыма, гэта кажа пра маю прагу да ідэала, крытычнасць: вось гэта чорны, гэта белы. У якім стылі малюю? Поўны постмадэрн! (усміхаецца). Таксама падабаецца займацца фотаздымкамі. Але музыка заўсёды са мной у жыцці. Нават прадметы я бачу па-музычнаму, яны навяваюць мне нейкую мелодыю.
– Па знешнасці цябе можна аднесці да тыпу – «дзяўчына-восень». А з якой парой года ты сама сябе атаясамліваеш?
– Напэўна, гэта будзе восень. Мне, канечне, хочацца быць і вясной, і летам – такой гарэзлівай, вясёлай… І я магу. Але мне падаецца, што толькі восень мудрая. Гэта глыбокая, філасофская пара.
– Як ты ставішся да слова «зорка»?
– Той, хто выбірае прафесію артыста, музыкі, мастака не сядзіць з даведнікам і не тыкае: я хачу быць артыстам, каб мне кветкі дарылі… Гэта тое, што даецца ад Бога, тое, што ты можаш рабіць прыгожа. Калі людзям падабаецца, што ты зрабіў – гэта тваё. І гэтак з кожным чалавекам, хто  майстар сваёй справы. Мы можам тварыць цуды, але для гэтага трэба выбраць сваё месца і працаваць, працаваць, працаваць…
– Твае планы на будучыню?
– Запісаць новы альбом. Ён  будзе цалкам сацыяльны, цяжкі,  рок-н-рольны. Далей я пакуль не гляджу.
– Што б ты сама хацела дадаць?
– Мы ўсе разам, як ні круці. У сусветным маштабе нават: рускія, палякі, беларусы. Таму не трэба сварыцца. Трэба шмат працаваць над сабой, шукаць аднадумцаў і не марнаваць час, бо кожная хвілінка нашага жыцця – гэта вельмі важна. Рабіць нейкі прадукт і быць прыгожым!
Звесткі:
Таццяна Беланогая нарадзілася 24 чэрвеня 1984 года ў Мінску.
Атрымала адукацыю ў БДПУ па спецыяльнасцях геаграфія і біялогія; англійская мова.
Перамогі ў музычных фестывалях: «Зоркі Маладзечна» (2003), «Бардаўская восень» (2004), «ОРРА-2006».
Альбомы: «Там, дзе мы» (2004), «Пабачыць сьвет» (2006), «Система координат»(2007), «Дзвюхкроп’е» (2008).
Дар’я Гарошка, спецыяльна для UFF-by.org
Альбом маладэчанскай сьпявачкі Тацьцяны Беланогай «Дзьвюхкроп'е», які пасьля ейнай перамогі ў прэстыжным эўрапейскім конкурсе выдала нядаўна варшаўская фірма «DigiPres», працягвае прывабліваць увагу прэсы й на Радзіме. Зьмястоўныя рэцэнзыі апублікавалі сайт «Наша Беларусь» (20.03.2008), «Краязнаўчая ґазэта» №14 (11.04.2008), «Товарищ» №18 (15.05.2008) і г.д. Найбольшую ўвагу надалі альбому кіты нацыянальнай рок-крытыкі, аўтары несьмяротных кніжных бэстсэлераў «Праз рок-прызму» і «222 альбомы беларускага року» Вітаўт Мартыненка й Анатоль Мяльґуй. Вось рэцэнзыя аб песьнях Беланогай…
Дарэчы, у сеціве даступныя таксама абедзьве кнігі названых аўтараў, нават рарытэтнае амэрыканскае выданьне 1989 года:
«222 альбомы беларускага року» (Мн., 2006)
«Праз рок-прызму» (New York, 1989)
Аматары парадаксальнай статыстыкі могуць занатаваць таксама, што на дадзены момант існуе тры калекцыйных варыянты выданьня кнігі «222 альбомы беларускага року»: з нарвэзкім кардонам вокладкі ў ґлянцавым ламінаце, больш масавы ґлянцавы ламінат на звычайным кардоне і нядаўна выдадзены матавы ламінат.
Дар'я ГАРОШКА
Сёньня на сайце адкрыўся новы разьдзе — «Відэа». Як зразумела з назвы, там будуць прадстаўленыя відэа-кліпы Тацьцяны Беланогай. Зараз там відэа на песьні «Да цябе» і «Мой голас чорны». Таксама зьявіўся разьдзел «Кантакты».
Апроч таго, абнавіўся разьдзел «Галерэя», дзе вы зможаце паглядзець малюнкі Тацьцяны, прысьвечаныя вандроўкам і каханьню. Аўтарка тлумачыць:
Даўно абяцала паказаць свае малюначкі на сайце. Іх называлі «выпендрожам», а я іх называю сваімі дзеткамі. Прычым «гэны» ў малюначкаў мае і тых людзей, якія мяне атачаюць і зь якімі я бачылася калі-небудзь.
Прыемнага прагляду!
У 15-ым туры гіт-параду «Тузін Гітоў» песьня Тацьцяны Беланогай «Белая птушка» заняла толькі восьмае месца, затое экспэрт туру — дырэктар Першага Альтэрнатыўнага Тэлеканалу A-ONE ў Беларусі Алег Скарабагаты — выказаў прыемныя словы ў адрас песьні:
Прыйшлася да спадобы і «Белая птушка» Тацьцяны Беланогай. Хацелася б, каб яна пайшла ў народ, не стае такой музыкі масам. Музыкам – асаблівая падзяка.
Працягваем галасаваць!
Альбом «Дзьвюхкроп’е» представила исполнительница Татьяна Белоногая.
Имя Татьяны Белоногой прочно вошло в сознание любителей белорусской бардовской песни. Её мелодичные и проникновенные композиции стали украшением таких музыкальных проектов, как «Чарнобыльскi вецер» или «Днi лятуць» на стихи С. Новика-Пяюна. Они неизменно пользуются успехом на концертах авторской песни и в кулуарах литературных гостиных.
В дискографии Т. Белоногой уже четыре альбома. Первые три — «Там, дзе мы» (2004), «Пабачыць сьвет» (2006) и «Система координат» (2007) — исполнительница называет чем-то вроде подготовительного этапа к записи и изданию последней, самой профессиональной своей работы — альбома «Дзьвюхкроп’е». Хотя нельзя сказать, что песни с предыдущих дисков Т. Белоногой были не замечены слушателями и музыкальными критиками. Например, альбом «Пабачыць сьвет» номинировался на pок-корону в разделе «Спеўная паэзiя» на прошлогодней «Рок-коронации». А по итогам голосования посетителей интернет-портала «Тузiн гiтоў» песня Т. Белоногой «Дзецi неба» вошла в список лучших белорусских композиций 2006 года.
Надо отметить, что Т. Белоногая, как и большинство наших бардов, — активная участница фестивального движения в Беларуси и за её пределами. Впервые тягу к конкурсным перипетиям она почувствовала, когда стала участницей студенческого фестиваля песни и поэзии «Зоркi над Менскам». Затем была победа на «Бардаўскай восенi», звание лауреата в родном городе на фестивале «Зоркi Маладэчна». Её композиции пришлись по душе и польским слушателям: Татьяна стала обладательницей Гран-при международного фестиваля бардов в Польше OPPA-2006 имени известного польского барда, поэта и сатирика Йонаша Кофты. Благодаря этому она получила возможность сделать студийную запись и издать на польском лейбле альбом «Дзьвюхкроп’е». Название своего нового диска Татьяна объясняет просто: двоеточие состоит из двух точек, которые символически олицетворяют двух любящих людей, у которых ещё впереди целая жизнь.
Новый альбом Татьяны Белоногой был записан и издан при содействии известного польского литературно-музыкального общества «Баллада». Руководитель этого общества Петр Бакаль высоко оценил работу Татьяны. Но, отметим, что главный экзамен на творческую зрелость — перед белорусскими слушателями — ещё впереди! Именно им предстоит осмыслить поэтические образы поэзии Т. Белоногой, оценить её композиторский талант, вкус, с которыми аранжированы композиции «Дзьвюхкроп’я».
Надо сказать, что многие песни из нового альбома носят сугубо личностный характер, обладают ярко выраженной автобиографической, исповедальной тональностью. И это ощущение приходит к слушателям с первыми же аккордами таких композиций, как «Балюча», «Белая птушка», которые и являются эмоциональным ключом ко всему альбому.
Восприятию песен способствует мягкое акустическое музыкальное сопровождение. Татьяна доверила аккомпанемент своих песен известным белорусским инструменталистам — Александру Сазонову (перкуссийные инструменты), Юлии Глушицкой (виолончель), Карену Карапетяну (скрипка).
В качестве гитариста на записи дебютировал молодой и талантливый исполнитель Дмитрий Крамущенко, который прозрачным звучанием своего инструмента помог раскрыть поэтический строй песен Татьяны, изобилующих неожиданными метафорами и рифмами. Впрочем, тоже можно сказать и про гитарное оформление Д. Крамущенко поэзии других авторов, на стихи которых создает песни Т. Белоногая. Например, в песне «Каханы мой» задушевное звучание гитары в окружении переливов флейты В. Лихошапки подчеркнуло интимный смысл строк поэтессы Н. Кучмель.
Хотя в текстах Т. Белоногой преобладает символическое переосмысление парадигм бытия, талант поэта как раз и заключен в том, чтобы увидеть новые грани образа там, где другие их уже не замечают. Думаю, такими качествами наполнены песни Татьяны Белоногой, относящиеся к христианской тематике.
Показательной в этом смысле является возвышенная по своему образному строю композиция «Мара» — одна из самых проникновенных песен христианской тематики из числа представленных на диске «Дзьвюхкроп’е». Вместе с песней «Пакахай мяне» и её мотивами возвышенной любви, композицией «Марны прарок», построенной на библейских аллюзиях, вкупе с молитвой «Зямля» исповедальная «Мара» составляет своеобразную сюиту, в которой отражены христианские взгляды автора.
Интересно, что на диске Татьяны дебютировала в качестве автора и её сестра Мария Белоногая. На её стихи была записана композиция «П’еса». Драматизм поэзии на исполнительском уровне подчеркнут дуэтом трепетного голоса Т. Белоногой и близкой по тембру виолончели Ю. Глушицкой. Возможно, творческое содружество сестер Белоногих в будущем будет определять «женское лицо» белорусской бардовской песни. И альбом «Дзьвюхкроп’е» — это весомая заявка…
Анатоль Мяльгуй («Белорусы и рынок»)
У 13-ым туры гіт-параду «Тузін Гітоў» песьня Тацьцяны Беланогай «Белая птушка» набрала 452 галасы і заняла ганаровае трэцяе месца. Віншуем!
Сёньня распачаўся новы тур. Працягваем галасаваць!
У сёньняшнім (13 сакавіка 2008 году) этэры праграмы Віктара Сямашкі «Новая зямля» на Радыё Unistar прагучала інтэрвію з Тацьцянай Беланогай, прысьвечанае выданьню альбома «Дзьвюхкроп'е». Вашай увазе запіс гэтага інтэрвію.
Спампаваць у фармаце mp3 (2,3 Mb) ці праслухаць зараз:
<object type="application/x-shockwave-flash" id="audioplayer" height="24" width="290" data="http://bielanohaja.org/player.swf">
<param value="http://bielanohaja.org/player.swf" name="movie" />
<param name="FlashVars" value="playerID=1&bg=0xEFECF3&leftbg=0xB8ADCE&lefticon=0x31163D&rightbg=0xB8ADCE&rightbghover=0x999999&righticon=0x31163D&righticonhover=0xffffff&text=0x666666&slider=0x31163D&track=0xF6F5F9&border=0x31163D&loader=0xF6F5F9&loop=no&autostart=no&soundFile=http://ultra-music.com.chara.neolocation.net/music/bielanohaja/novaja_ziamla_bielanohaja.mp3" />
<param value="high" name="quality" />
<param value="false" name="menu" />
<param value="transparent" name="wmode" />
</object>
Паважанае спадарства! Для тых, хто жыве не ў Беларусі, зараз з'явілася мажлівасьць  набыць дыск «Дзьвюхкроп'е» у інтэрнэт-краме merlin.pl, раздзел folk!
Тацьцяна Беланогая запісала першы ў жыцьці студыйны альбом — «Двукроп’е». А прэзэнтацыю зладзіць увесну. Кружэлка — шчасьлівыя наступствы перамогі на польскім бардаўскім фэстывалі OPPA 2006. Альбом чацьвёрты па ліку. Назіраем, як рок-дзяўчынка з гітарай эвалюцыянуе ў нешта іншае, яшчэ больш выразнае і масавае.
Віялянчэль, флейта і Беланогая
У запісе прымалі ўдзел: віялянчэль Юліі Глушыцкай («Народны альбом»), скрыпка Карэна Карапецяна (ВІА «Харлі», дуэт «A&K »), флейта гукарэжысэра Алега Чыжыка ды іншыя. Ранейшае бард-рокаўскае гучаньне хавалася сьціплым фонам за Таніным вакалам. У «Двукроп’і» ж музыка падаецца асобным творам, заварожвае.
Таня, распавядзі, як адбылася прэзэнтацыя ў Варшаве.
«Я была адна, бязь іншых музыкаў. Прыйшло шмат беларусаў, і зьявілася адчуваньне, што я сьпяваю для сваіх. Таму я адкрылася і нават палякам спадабалася! Але калі запытаўся карэспандэнт, як я сябе адчуваю, мне чамусь захацелася адказаць: «Як на вайне». Альбом пра каханьне. А закахацца можа і польская дзяўчына, і беларуская. Было прыемна, што Пётар Бакаль, старшыня літаратурна-музычнага таварыства «Балада», мой альбом пахваліў. Гэта усё ж чалавек з краіны, дзе вышэйшы ўзровень».
А ў Менску ты будзеш прэзэнтаваць кружэлку таксама адна?
«Каб зрабіць праграму, трэба жаданьне. А я такая лайдачка! (сьмяецца — ад аўт.) Адна справа альбом з музыкамі запісаць, а іншая — адыграць канцэрт. Каб з гуртом сыграць, трэба, па-першае, жаданьне, а па-другое, час. Так што я адна буду».
Ну, а як наконт гурта з заўсёдным складам?
«Я думала пра гэта, але б вось калі прыйшлі людзі і сказалі: «У нас ёсьць гурт, пайшлі!»,  — я б пайшла. Увогуле, я актыўны чалавек па жыцьці, але зьбіраць гурт неяк баюся. Можа, баюся сваёй мары ці адказнасьці. Зрэшты, у мяне рок-н-рольныя сьпевы, яны патрабуюць пэўнай цяжкасьці. Так што, думаю, будзе гурт для наступнага альбома».
Пісаць альбом на кухні і не чакаць перамогі
Сталееш — і усё болей гнуткасьці. І меней — максымалізму, дзёрзкасьці. Вось і гітара, блізкі сябар Тані, была ў папярэдніх дысках «Система координат» і «Пабачыць сьвет» цяжкаю, з маладым пратэстам, дзягілеўскаю. Цяпер — куды больш мяккая, празрыстая, ашчадна прамаляваная.
«Там такія сьпевы пра каханьне, што я і хацела іх зрабіць мяккімі. Але справа ў тым, што кожны чалавек па-свойму грае. У «Системе координат» грала я, а ў гэтым альбоме — Зьміцер Крамушчанка. Атрымалася зусім па-іншаму! Хаця і гітара засталася адной і той жа».
А ці былі якія-небудзь складанасьці, калі музыкаў падбірала?
«Не, не было. З гітарыстам Зьмітром Крамушчанкам мы ужо паўгады рэпэтавалі. Музыкі без праблем сышліся. Скрыпач Карэн Карапецян неяк падсьвядома прачытаў усе мае жаданьні. Я сядзела ў трансе!»
Пры запісе якія складанасьці ўзьніклі?
«Праца над альбомам расьцягнулася. Першыя запісы рабілі ў лютым, а потым ужо ўлетку. Усё лягло на мае плечы: я і сьпяваю, і пра дызайн клапачуся!»
Чужыя творы Таню натхняюць. Музычнае жыцьцё яна ўжо ўдыхала ў вершы Янішчыц, Цьвятаевай, Бродзскага, сястры Марыі Беланогай. Цяпер загучала Натальля Кучмель («Каханы мой»).
Таня, а якіх паэтаў яшчэ ад цябе чакаць?
«Мяне зараз каўбасіць ад сапраўднага амэрыканскага кантры. І англамоўнага паэта Робэрта Фроста люблю. То бок, нешта такое англамоўнае, пад гітарку — мне зараз гэта вельмі падабаецца! На Янішчыц нешта хачу запісаць, яна мяне ўжо гадоў пяць разьдзірае! Я ўжо гатова пайсьці на кухню і проста там запісаць. Не чакаць жа мне зноўку перамогі!»
Палюбі бліжняга
У лірыцы Тані часьцяком зьяўляюцца хрысьціянскія матывы. Каханьне пераплятаецца зь любоўю да бліжняга:
Пакахай мяне той, з кім я — рака.
На беразе тваім вырасьце высокая трава.
Пакахай мяне той, хто адчувае больш
Любоў да людзей і любоў да самога сябе
(«Пакахай мяне»)
Таня — хрысьціянка.
«Хрысьціянства — адна з рэлігій, дзе любоў — прынцып жыцьця. Ты ідзеш з гэтай любоўю ў сьвет, і яна да цябе вяртаецца. Табе зрабілі нешта дрэннае, але ты ўспрымаеш гэта як памылку і няведаньне. Усёдараваньне — гэта такая моц! Вось мы жывем, гонім на нашую краіну, але галоўнае, насамрэч, каб у сэрцы была любоў! Галоўнае — людзі. І якая розьніца, што ў нас гэтыя шэрыя сталінскія будынкі! Вось нашыя суседзі ў вёсцы маёй бабулі зрабілі плот і зямлю неяк ня так адмерылі, а мая бабуля і кажа: «Каб ім добра было!». Усе сьцьвярджаюць, што беларусы — добрая нацыя, а насамрэч, у нас шмат злосьці».
Такое адбылося інтэрвію — эмацыйнае, што графічна вылілася ў шматлікія клічнікі, ды, як заўжды, упрыгожанае сьмехам. І з радаснай лёгкасьцю, што застаецца апасьля журналісцкіх гутарак з Таняй Беланогай.
Generation.by
У 10-м туры на «Тузіне Гітоў» сьпявачка Тацьцяна Беланогая прадстаўляе песьню «Белая птушка» з свайго новага альбома «Двукроп'е». Яна прысьвечаная ўсім беларусам, хто змушана ці з патрэбы пакінуў межы сваёй Радзімы. «Апошнім часам шмат маіх сябрукоў зьехалі зь Беларусі. Гэта наклала вялікі адбітак на маю сьвядомасьць, таму і нарадзілася гэтая песьня».
Гэтую песьню Тацьцяна напісала пасьля таго, як яе сяброўка вымушана была зьехаць у Варшаву, каб набыць адукацыю па праграме Каліноўскага. «Так склалася, што не яна адна, таму хацелася бы прысьвяціць яе ўсім беларусам на чужыне», - кажа аўтарка «Белай птушкі».
Удзел у запісе песьні ўзяў вядомы скрыпач Карэн Карапецян. «Ён імгненна адчуў настрой песьні і мы адразу ж яе запісалі. Гэта было супэр!» - апавядае Тацьцяна.
«Белая птушка» ўвайшла ў новы альбом сьпявачкі «Двукроп'е», прэзэнтацыя якога заплянаваная на люты.
Галасуйце за песьню Тацьцяны на «Тузіне Гітоў»!